6 траўня 2024, панядзелак, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы затрымалі беларуса з кантрабандай цыгарэт на $1,4 мільёна

28
У Польшчы затрымалі беларуса з кантрабандай цыгарэт на $1,4 мільёна
Фота з сайта SIGAROPT.ALL.BIZ

Гэта адна з самых буйны партый нелегальных цыгарэт на памяці польскіх мытнікаў.

Польскія мытнікі спынілі для праверкі 38-гадовага кіроўцу з Беларусі недалёка ад літоўска-польскай мяжы, перадае «Белсат». Беларус сцвярджаў, што вёз у Чэхію паперу. Аднак супрацоўнікі мытні наважылі праверыць груз і прагледзелі аўтамабіль з прычэпам рэнтгенам.

высветлілася, што кіроўца вёз амаль 450 тысяч пачкаў цыгарэт без акцызаў, рынкавы кошт якіх складае амаль 5,5 млн злотых (блізу 1 360 млн даляраў).

Польская мытня канфіскавала нелегальны тавар і грузавік з прычэпам. Цяпер мытнікі высвятляюць, адкуль гэтыя цыгарэты і куды іх вёз затрыманы беларус. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках