17 траўня 2024, Пятніца, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У справе Беражкова і Суботкіна 22 тамы

7
У справе Беражкова і Суботкіна 22 тамы
Фота з сайта MYSHARED.RU

Справы Уладзіміра Беражкова і Максіма Суботкін аб'яднаныя ў адну справу, цяпер абвінавачаныя знаёмяцца з матэрыяламі.

Былыя топ-мэнэджары хакейнага клуба «Дынама-Менск» Уладзімір Беражкоў і Максім Суботкін, якіх падазраюць у прысваенні грошай клубу праз службовыя злоўжыванні, у менскім СІЗА пачалі знаёміцца з матэрыяламі аб'яднанай крымінальнай справы.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў знаёмы Уладзіміра Беражкова. Некалькі месяцаў ён перапісваўся з хакейным чыноўнікам пасля арышту таго ў жніўні, але апошнім часам перапіска спынілася.

«Ведаю, што ён чытае справу, тыдзень таму сваякі казалі, што ледзь не палову ўжо прачытаў. Але справы аб'ядналі, яго і справу Максіма Суботкін. Чаму? Некаторыя мяркуюць, што не стае доказнай базы на Уладзіміра, таму і аб'ядналі. І для следства так зручней, бо тады можна разглядаць злачынства як здзейсненае групай асоб, а гэта вялікая адказнасць. Таму чытаюць усе тамы, з абодвух спраў. А Суботкін, паводле звесткаў, вельмі павольна чытае, перапісвае кожны том. Тамоў у справе шмат, больш за 20, нібыта аж 22».

Былому выконваючаму абавязкі генеральнага дырэктара клуба Уладзіміра Беражкова адразу пасля арышту ў жніўні 2015 інкрымінавалі нанясенне шкоды клубу 45 мільёнаў рублёў, а пазней павялічылі суму нібыта нанесеных страт да мільярда рублёў. У канцы 2015 старэйшы сын Уладзіміра Беражкова Мікіта казаў журналістам, што ягоны бацька не прызнае сябе вінаватым, а следства аказвае на яго псіхалагічны ціск.

Паводле інфармацыі крыніцы, на гэты момант Уладзімір Беражкоў аплаціў страты сумаю, якую вызначыла следства, - мільярд рублёў. Беражкоў павінен зняць з асабістага рахунку грошы, атрыманыя раней ад продажу ўласнай кватэры. Гэта, аднак, не дапамагло Беражкову выйсці на волю пад падпіску аб нявыездзе. Меру стрымання для яго следства пакінула без змены - пад вартай. Паводле звестак сваякоў Максіма Суботкін, той таксама пагадзіўся кампенсаваць пэўныя следствам страты, але таксама не атрымаў вызвалення з-пад варты.

Былога гендырэктара «Дынама-Менск» Максіма Суботкін арыштавалі ў ліпені 2015 паводле абвінавачвання ў злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі. На думку праваахоўнікаў, Максім Суботкін заснаваў прадпрыемства «Маркетынг ХК «Дынама», у якім штомесяц атрымліваў заробак 45 мільёнаў рублёў, а да таго ж незаконна атрымаў праз гэтае прадпрыемства 400 мільёнаў рублёў.

Што вядома аб настроі і здароўі Уладзіміра Беражкова ў СІЗА?

«Калі тыдзень таму з ім сустракаліся малодшы сын з бабуляй, то выглядаў бадзёра і на здароўе не скардзіўся. Ва ўсякім разе, так імкнуўся паказаць, што ўсё нармальна. А як там на самой справе? Можа, ён мабілізаваўся, каб выглядаць добра і не засмуціць сына, не засмуціць сваю маці. А на самай справе - хто ведае».

У Следчым камітэце Беларусі пацвердзілі, што справы Уладзіміра Беражкова і Максіма Суботкін аб'яднаныя ў адну справу і што цяпер абвінавачаныя знаёмяцца з матэрыяламі, якія следчыя падрыхтавалі для накіравання ў суд.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках