13 траўня 2024, панядзелак, 2:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар школы ў Капылі пагражае вучню праз «Пагоню»

68
Дырэктар школы ў Капылі пагражае вучню праз «Пагоню»

Праз выяву «Пагоні» дзесяцікласніка Алега Занкевіча выклікалі да дырэктара і пагражалі «праблемамі».

Пра гэта школьнік распавёў у каментары сайту charter97.org. Паводле ягоных слоў, кіраўніцтва навучальнай установы патрабуе выдаліць старонку ў сацсетцы, на якой настаўнік заўважыў гістарычны герб Беларусі і пагражае пастаноўкай сям'і на ўлік як «сацыяльна небяспечнай».

«Я вучуся ў 10 класе сярэдняй школы №2 горада Капыля. На маёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» выява герба «Пагоня». Праз гэтага мяне з мамай сёння выклікалі да дырэктара школы Дзмітрыя Рамановіча. Ён запатрабаваў, каб я выдаліў старонку.

Праблемы пачаліся пасля таго, як мне зрабіла заўвагу настаўніца ангельскай мовы Таццяна Мароз. Яна ўспала на мяне проста на ўроку, запатрабавала выдаліць выяву з «Пагоняй» і ніколі яе не ставіць. «Едзь куды хочаш - ва Украіну ці ў Расею - і там арганізоўвай свае майданы», - заявіла яна. Калі я сказаў, што не буду гэтага рабіць, бо закон не парушаю, настаўніца прыстрашыла, што «пайду па шляху бабулі» - актывісткі апазіцыі, якая раней зазнала рэпрэсіі», - распавёў Алег Занкевіч.

Сёння да дырэктара школы выклікалі не толькі дзесяцікласніка, але і ягоную маці.

«Таццяна Мароз, якая таксама прысутнічала там, распаўсюджвала хлуслівую інфармацыю аб тым, што ў мяне ёсць нейкі сябар у Нямеччыне, і я нібыта выхваляюся тым, што браў удзел у нейкіх мітынгах БНФ. Дырэктар Дзмітрый Рамановіч стаў пагражаць, што маю сям'ю паставяць на ўлік як «сацыяльна небяспечную», што я нікуды не змагу паступіць. Ён сцвярджаў, што выява з відарысам «Пагоні» - супрацьзаконна. Я адказаў, што герб уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Прысутнічаў таксама супрацоўнік міліцыі - капітан з мясцовага РАУС. Ён сказаў, што я «нажыў сабе праблем на галаву». Маме ён растлумачыў, што ніякіх супрацьзаконных дзеянняў я не ўчыніў, але за мной «будуць назіраць», - падкрэсліў Алег Занкевіч.

Сайт charter97.org спрабаваў датэлефанавацца ў школу №2 горада Капыля праз тэлефоны, пазначаныя на яе сайце, аднак яны альбо былі занятыя, альбо ніхто не браў слухаўку.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках