27 красавiка 2024, Субота, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Францыі: Міграцыйны крызіс пагражае будучыні Еўропы

1
Прэм'ер Францыі: Міграцыйны крызіс пагражае будучыні Еўропы
Фота: EPA

Спроба прыняць абсалютна ўсіх уцекачоў, якія маюць патрэбу ў прытулку, можа цалкам дэстабілізаваць еўрапейскае грамадства.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Францыі Мануэль Вальс у інтэрв'ю BBC.

Палітык падкрэсліў, што міграцыйны крызіс ставіць пад пагрозу будучыню Еўропы. У сувязі з гэтым французскі прэм'ер заклікаў зрабіць больш жорсткім кантроль на знешніх межах Еўразвязу.

Мануэль Вальс не стаў наўпрост крытыкаваць канцлерку ФРГ Ангелу Мэркель, пагадзіўшыся прыняць мігрантаў. Французскі прэм'ер назваў яе ўчынак мужным, але адзначыў, што ў выніку ўцекачы атрымалі няправільны сігнал.

На думку Вальса, заявы лідараў дзяржаў аб гатоўнасці прыняць мігрантаў умомант прыцягваюць іх увагу і правакуюць яшчэ большае павелічэнне плыні ўцекачоў у Еўропу, што пагражае сацыяльнымі і дэмаграфічнымі праблемамі.

Французскі прэм'ер таксама закрануў тэму міжнароднага тэрарызму. Ён паабяцаў, што ўзмоцненыя захады бяспекі, уведзеныя ў Францыі пасля серыі гучных тэрактаў, не будуць скасаваныя да канчатковага разгрому экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава».

Крызіс з уцекачамі ў Еўрапейскім Звязе паўстаў на пачатку 2015 у сувязі са шматразовым павелічэннем патоку нелегальных мігрантаў з краін Паўночнай Афрыкі, Блізкага Усходу і Паўднёвай Азіі, якія ратуюцца ў тым ліку і ад вайсковых дзеянняў. Шэраг палітыкаў і экспэртаў звязваюць яго з негатоўнасцю краін супольнасці да прыёму і размеркавання вымушаных перасяленцаў. За 2015 на кантынент прыбыло блізу мільёна ўцекачоў.

Шэраг краін супольнасці заявілі пра неабходнасць больш жорсткага міграцыйнага заканадаўства і ўзмацнення кантролю на замежных і ўнутраных межах ЕЗ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках