Сярэдні заробак у Беларусі ўтрая меншы, чым у Польшчы
151- 23.01.2016, 8:16
- 53,731
Статыстычныя службы Беларусі і Польшчы апублікавалі звесткі пра сярэдні заробак за снежань 2015 года.
Лічбы за снежань традыцыйна самыя высокія, бо працаўнікі звычайна атрымліваюць прэміі. А ў студзені заробак памяншаецца, піша «Наша ніва».
Паводле звестак Белстата, сярэдні заробак у Беларусі склаў 7,42 мільёна рублёў. Паводле тагачаснага курса гэта $412. У параўнанні са снежнем 2014 года заробак зменшыўся на $207.
Акрамя таго, у студзені 2016 года ў Беларусі адбываецца чарговая дэвальвацыя. Пры пераліку на цяперашні курс заробак «усыхае» да $344.
А што ў Польшчы? Сярэдні заробак склаў 4515 злотых. Гэта роўна $1100 у эквіваленце.
Фактычна гэта ў 3,2 разы больш, чым у Беларусі.