14 траўня 2024, aўторак, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэфіцыт бюджэту прымусіў Расею прасіць пазыку

8
Дэфіцыт бюджэту прымусіў Расею прасіць пазыку
Сяргей Сторчак
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Пасля анэксіі Крыму замежныя рынкі для Расеі фактычна закрыліся.

Расея плануе ў гэтым годзе вярнуцца на рынак замежных запазычанняў, паведамляе РБК са спасылкай на заявы намесніка міністра фінансаў Сяргея Сторчака.

Міністэрства фінансаў Расеі ў гэтым годзе плануе выйсці на рынак замежных запазычанняў - упершыню з 2013 года, паведаміў журналістам намеснік міністра фінансаў Сяргей Сторчак.

"Будзем жыць – будзем бачыць. Напэўна, усё ж будзем рыхтаваць выпуск", - сказаў ён.

Мінфін у 2016 годзе можа размясціць на замежных рынках аблігацыі сумай да 3 мільярдаў даляраў (235 мільярдаў рублёў паводле цяперашняга курсу), вынікае са снежаньскага распараджэння ўрада. Гэта гранічна дапушчальная сума вонкавых запазычанняў, а не план. Апошнім разам Расея займала на міжнародных рынках у верасні 2013 года, калі прадала паперы на 6 мільярдаў даляраў з выплатай у 2019, 2023 і 2043 гадах.

Зыходзячы з дзейнага бюджэту на 2016 год ураду трэба будзе выплаціць 2,36 трыльёна рублёў дэфіцыту, з якіх ільвіную дзель мяркуецца ўзяць з Рэзервовага фонду. Але праз падзенне коштаў нафты бюджэт можа недалічыцца 1,5-3 трыльёна рублёў, ацэньваюць чыноўнікі, таму дэфіцыт можа быць вышэйшым, калі не скарачаць выдаткі або не прыцягваць дадатковыя даходы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках