21 траўня 2024, aўторак, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманага за хабар чыноўніка прызначылі дырэктарам сельгаспрадпрыемства

28
Затрыманага за хабар чыноўніка прызначылі дырэктарам сельгаспрадпрыемства
УЛАДЗІМІР БУЛАЙ
ФОТА: CHASHNIKI.NET

Летась «вертыкальшчыка» абвінавацілі ў атрыманні хабару, а праз чатыры месяцы ён ужо сеў у дырэктарскае крэсла.

У пачатку года былы кіраўнік Чашніцкай раённай «вертыкалі» Уладзімір Булай быў прызначаны на пасаду дырэктара ААТ «Кляновічы» ў Крупскім раёне. Пра гэта паведамляе сайт «Народныя навіны Віцебска».

У пачатку верасня 2015 года Генеральнай пракуратурай была распачатая крымінальная справа аб карупцыі ў дачыненні да старшыні Чашніцкага раённага выканаўчага камітэта, гэтую пасаду тады займаў Уладзімір Булай, прызначаны на яе ў студзені 2009 года.

Тады Следчы камітэт паведамляў, што старшыня Чашніцкага раённага выканаўчага камітэта з ліпеня 2011 года да траўня 2015 года выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы прымушаў розныя арганізацыі і прадпрыемствы раёна перадаваць яму і ягоным сямейнікам таварна-матэрыяльныя каштоўнасці і бясплатна надаваць паслугі.

Чыноўнік быў затрыманы, а ягоныя дзеянні кваліфікаваліся паводле часткі 3 артыкула 424 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі службовай асобай, якая займае адказную пасаду) КК. Аднак, як мы бачым, Уладзімір Булай ужо не толькі на волі, але і зноў займае кіроўную пасаду.

Паведамленне аб яго прызначэнні дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Кляновічы» з'явілася ў №3 «Крупскага весніка» ад 16 студзеня 2016 года.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках