9 траўня 2024, Чацвер, 2:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 1 траўня беларусы будуць плаціць 100% камуналкі

178
З 1 траўня беларусы будуць плаціць 100% камуналкі
ФОТА: ONLINER.BY

Беларусаў чакае чарговае падаражанне камунальных плацяжоў.

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў стварыў міжміністэрскую групу на чале з віцэ-прэм'ерам Анатолем Калініным, якая з 1 траўня 2016 года павінна выпрацаваць прапановы ў налічэнні грамадзянам безнаяўных субсідый для частковай кампенсацыі платы за жыллё і паслугі ЖКГ, піша АФН.

Да 2 лютага 2016 года у Беларусі павінен быць зацверджаны план мерапрыемстваў у гэтай праграме, прычым арганізацыя налічэння безнаяўных жыллёвых субсідый будзе адбывацца на базе АІС "Разлік-ЖКП".

Да 15 лютага 2016 года Савет міністраў Беларусі павінен унесці дадаткі і змяненні ў некаторыя ўказы Лукашэнкі, а да 1 траўня 2016 года праграма павінна быць рэалізаваная.

Прасцей кажучы, з 1 траўня 2016 года беларусам прыйдзецца кампенсаваць камуналку на 100%, бо ўлады адмовяцца ад перакрыжаванага субсідавання тарыфаў.

Напісаць каментар 178

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках