6 траўня 2024, панядзелак, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леташнія кібератакі на Бундэстаг зладзілі расейскія спецслужбы

1
Леташнія кібератакі на Бундэстаг зладзілі расейскія спецслужбы
ФОТА З САЙТА RU.1IN.AM

Нямецкія службы бяспекі мяркуе, што кібератакі на сэрверы Бундэстагу мінулага года былі арганізаваныя расейскімі спецслужбамі.

Пра гэта піша Deutsche Welle са спасылкай на Der Spiegel.

Так, паводле інфармацыі выдання, хакеры, якія ў траўні мінулага года тыднямі здзяйснялі магутныя кібератакі на ўнутраную сетку нямецкага Бундэстагу, дзейнічалі з даручэння расейскага ўрада.

Са словаў суразмоўцы выдання, у Нямеччыне кібератакі прыпісваюць "расейскай вайсковай спецслужбе".

Выданне адзначае, што кібератакі на Бундэстаг, нямецкія абаронныя прадпрыемствы, а таксама шэраг іншых краін-чальцоў NATO неаднаразова вяліся і ў папярэднія гады падобным чынам.

Таксама паведамляецца, што з 15 студзеня 2016 года справу паводле падазрэння ў дачыненні да замежнай шпіёнскай дзейнасці расследуе федэральная пракуратура горада Карлсруэ.

Падчас кібератакі на сістэму Бундэстагу ў сярэдзіне траўня 2015 гады адзін або некалькі зламыснікаў атрымалі доступ да 14 сэрвераў, сярод якіх быў і галоўны сэрвер сістэмы з усімі звесткамі для доступу да сеткі нямецкага парламента.

"Якія звесткі атрымалася выкрасці зламыснікам, пакуль да канца невядома", - адзначае выданне.

Раней паведамлялася, што нацыянальная паліцыя Украіны затрымала нямецкага хакера, які арганізоўваў DDos-атакі на сайты інтэрнэт-крам з мэтай шантажу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках