17 траўня 2024, Пятніца, 10:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бамбавік РФ парушыў паветраную прастору Турцыі

51
Бамбавік РФ парушыў паветраную прастору Турцыі
Фота з сайта CONT.WS

Амбасадару РФ у Турцыі ўручылі ноту пратэсту ў сувязі з парушэннем расейскім самалётам турэцкай паветранай прасторы.

Турцыя абвінаваціла Расею ў парушэнні паветранай прасторы. Пра гэта ў суботу, 30 студзеня, паведамляецца на сайце турэцкага Міністэрства замежных спраў, піша Deutsche Welle.

У паведамленні гаворыцца, што 29 студзеня а 11:46 паводле мясцовага часу расейскі знішчальнік-бамбавік Су-34 перасек паветраную прастору Турцыі. Да таго, як мяжа была парушаная, пілота неаднаразова папярэджвалі на расейскай і ангельскай мовах.

У сувязі з інцыдэнтам пасла РФ выклікалі ў турэцкі МЗС, дзе выказалі рашучы пратэст і асудзілі дзеянні ПКС.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках