17 траўня 2024, Пятніца, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладальнікі катэджаў у Драздах раяць беларусам «не ныць» праз крызіс

150
Уладальнікі катэджаў у Драздах раяць беларусам «не ныць» праз крызіс

Своеасаблівыя парады далі грамадзянам на пасяджэнні рэспубліканскай рады РГА «Белая Русь».

Старшыня аб'яднання Аляксандр Радзькоў складанасці ў эканоміцы не адмаўляў, паведамляе tut.by. А каб хутчэй выйсці з крызісу, параіў беларусам проста жыць паводле сродкаў. Але прыклады прывёў, мякка кажучы, вельмі дзіўныя.

- Трэба выхоўваць у сабе пачуццё меры і сувымяраць свае жаданні з тым, як жыве краіна. Напрыклад, ты хочаш персанальны самалёт, але гэта цяпер нерэальна. Так, можа, і машына крутая табе наўрад ці цяпер падыдзе, - заклікаў задумацца Аляксандр Радзькоў.

Нагадаем, што больш за 60% беларусаў атрымліваюць заробак ніжэйшы за сярэдні. Відавочна, што і без падказкі Радзькова, які атрымаў, дарэчы, участак у Драздах, на самалёт ці крутую машыну яны замахвацца не спрабавалі.

Па-свойму суцешыла грамадзян і экс-кіраўніца Нацбанка Надзея Ермакова. Яна падзялілася сваім жыццёвым антыкрызісным крэда: «для таго, каб нешта прыдумаць новае і рухацца наперад, трэба зацягнуць паясы і проста менш транжырыць».

- Калі грошай няма, чалавек пачынае разважаць, як здабыць што-небудзь іншым шляхам. Напрыклад, калі табе няма за што купіць касцюм або сукенку, то ты прыдумаеш, як перайшлі старое. Або калі ў цябе пасцельная бялізна пазношваліся, то ты абрэжаш яе з бакоў і потым пашыеш разам. Такі перыяд у жыцці і ў мяне быў пасля развалу Савецкага Саюза, - распавяла Надзея Ермакова. - Самае галоўнае, - не ныць. Ніхто яшчэ з голаду ў нашай краіне не памёр.

Гэтая парада выглядае вельмі дзіўна, калі ўлічыць, што сама Надзея Ермакова атрымлівае пенсію ў 8,5 млн рублёў і мае катэдж у Драздах, які нядаўна здаваўся за 6 тысяч даляраў зв месяц.

Увогуле, пасля такіх заяў найбліжэйшых прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі цяжка адкараскацца ад думкі: страшна далёкія яны ад народа.

Напісаць каментар 150

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках