3 траўня 2024, Пятніца, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік нацбяспекі Польшчы: NATO павінна ўзмацніць усходні фланг

Кіраўнік нацбяспекі Польшчы: NATO павінна ўзмацніць усходні фланг
Фота: charter97.org

Пастанова аб павелічэнні вайсковай прысутнасці NATO на ўсходзе можа быць прынятая на саміце альянсу ў Варшаве 8-9 ліпеня.

Пра гэта ў інтэрв'ю Polskie Radio сказаў кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Павел Салох.

«Увогуле мы чакаем, што пастановы варшаўскага саміту будуць нечым большым, чым проста дадаткам да пастаноў, прынятых у Ньюпорце. Калі гаворка ідзе аб павелічэнні вайсковай прысутнасці NATO ў краінах усходняга флангу альянсу, у тым ліку і ў Польшчы, то мы чакаем, што пэўны накірунак будзе акрэслены ўжо пасля сустрэчы міністраў абароны краін-чальцоў NATO ў лютым. Другое пытанне - гэта канчатковае вызначэнне дачыненняў паміж NATO і Расеяй», - распавёў у інтэрв'ю РАР Павел Салох.

Ён адзначыў, што супрацоўніцтва ў радзе NATO-Расея было абмежаванае да кантактаў на ўзроўні паслоў, а сустрэча ў такім фармаце плануецца пасля нарады міністраў абароны. «Цяжка сабе ўявіць, каб стасункі з Расеяй - да моманту развязання канфлікту ва Украіне - вярнуліся б да ўзроўню, які быў перад анэксіяй Крыма ды іншых дзеянняў Расеі на тэрыторыі Украіны. Мы чакаем, што саміт дасць адказ на гэтае пытанне», - сказаў кіраўнік Бюро нацбяспекі Польшчы.

Таксама паводле ягоных слоў, Польшча плануе правесці пасяджэнне рады Украіна-NATO. Ён адзначыў, што саміт у Варшаве падкрэсліць значэнне стасункаў альянсу з Кіевам, а таксама на ім будзе агучаная Украіне прапанова аб супрацоўніцтве, аналагічная той, што была агучаная Грузіі на саміце ў Ньюпорце. «Польскі бок падрыхтуе прапановы аб павелічэнні бяспекі памежных дзяржаў. Гаворка ідзе галоўным чынам аб вайсковым супрацоўніцтве з балтыйскімі краінамі, а таксама аб працягу супрацоўніцтва дзяржаў рэгіёну, якое было сфарміраванае ў лістападзе на сустрэчы ў Бухарэсце», - сказаў Павел Салох.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках