2 траўня 2024, Чацвер, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Управа справамі Лукашэнкі купіла аўтамабіль за 30 тысяч еўраў

28

Улады раяць беларусам лічыць кожную капейку, аднак самі чыноўнікі на сваіх патрэбах зусім не эканомяць.

На сайце дзяржзакупак сайт charter97.org знайшоў вынікі аўкцыёну, на якім управа справамі Лукашэнкі купіла аўтамабіль за 570 млн рублёў.

Дарагую куплю уладам аплацілі падаткаплатнікі - грошы на аўтамабіль ўзялі з рэспубліканскага бюджэту.

На момант куплі кошт аўтамабіля складаў 30 тысяч еўраў у эквіваленце. У той жа час у сакавіку 2013 чыноўнікам забаранілі купляць аўтамабілі коштам 25 тысяч еўраў.

Дарэчы, улады не першы раз ігнаруюць грашовае абмежаванне на куплю самаходаў. Да прыкладу, у лістападзе для дзяржаўнай газеты "Вячэрні Віцебск" купілі аўтамабіль за 620 млн рублёў.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках