3 траўня 2024, Пятніца, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча ўмацуе сваю ўсходнюю мяжу

Польшча ўмацуе сваю ўсходнюю мяжу
Фота з сайта ZN.UA

Міністр абароны Польшчы Антоні Мацарэвіч анансаваў стварэнне трох брыгад тэрытарыяльнай абароны на ўсходняй мяжы краіны.

Міністр абароны Польшчы Антоні Мацарэвіч заявіў, што цягам 2016 будуць створаныя тры брыгады тэрытарыяльнай абароны на ўсходняй мяжы Польшчы, паведамляе «Радыё Польшча».

Кіраўнік Мінабароны падкрэсліў: «Мы ўжо пачалі працу, звязаную са стварэннем трох брыгад тэрытарыяльнай абароны на ўсходняй мяжы. Гэтыя брыгады будуць неад'емнай часткай польскага войска, стануць пятым тыпам узброеных сіл Польшчы (у Польшчы існуюць 4 тыпы ўзброеных сілаў: наземныя, паветраныя, марскія і спецыяльныя ўзброеныя сілы - рэд.)».

«Акрамя стварэння трох новых брыгад на ўсходняй мяжы, мы маем намер перакінуць у гэтым кірунку частку ўжо існых войскаў. Мы не хочам, каб войска засяроджвалася на заходняй мяжы, як у 1989 годзе», - дадаў кіраўнік абароннай установы Польшчы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках