26 красавiка 2024, Пятніца, 13:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўводзяцца транзітныя нумары новага ўзору

8

Новы ўзор часовых нумарных знакаў для транспартных сродкаў уводзіцца ў Беларусі.

Пастанова МУС «Аб часовых нумарных знаках» апублікаваная 6 студзеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Пастанова ўваходзіць у дзеянне з 14 лютага 2016 года, піша abw.by.

Як адзначаецца ў пастанове, часовыя нумарныя знакі ўсталёўваюцца на «вырабленым або рэалізаваным транспартным сродку вытворцам, прадаўцом або набытчыкам транспартнага сродку да пачатку яго ўдзелу ў дарожным руху ў месцах, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку для ўстаноўкі рэгістрацыйных знакаў».

Часовыя нумарныя знакі здаюцца пры ажыццяўленні дзяржаўнай рэгістрацыі вырабленых і рэалізуемых транспартных сродкаў. Звесткi аб выдадзеных часовых нумарных знаках захоўваюцца не менш за тры гады.

Як распавялі ў МРА ГУУС Мінгарвыканкама, часовыя знакі будуць устанаўлівацца на транспартныя сродкі, вырабленыя прадпрыемствамі рэспублікі, напрыклад Geely, да моманту іх рэгістрацыі ў ДАІ. Раней на такія МС выдаваліся «нумары» з лічбай 8 на нумары.

Вядомыя ўсім «транзіты» старога ўзору па-ранейшаму будуць дзейнічаць.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках