20 траўня 2024, панядзелак, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнік з Гомеля: Беларускія тавары бясплатна ніхто браць не хоча

104
Прадпрымальнік з Гомеля: Беларускія тавары бясплатна ніхто браць не хоча
Архіўныя фота TUT.BY

А атрымаць сертыфікаты на тавары, што ўвозяцца з Расеі, як патрабуе Лукашэнка, немагчыма.

У Беларусі з 3 студзеня прыпынілі працу амаль усе прадаўцы тавараў лёгкай прамысловасці. Людзі баяцца штрафаў і канфіскацыі тавару, паведамляе ўкраінскае выданне gazeta.ua.

- Тавар бяру з Расеі, - кажа прадаўшчыца адзення з Гомеля 54-гадовая Кацярына Рабава. - Хто мне дасць сертыфікаты? Яны яго ўвозяць па шэрых схемах. Неяк даслалі нешта надрукаванае на прынтары. Я прадаю дываны, а то былі дакументы на італьянскую касметыку. Хтосьці заказвае кітайскае. Тыя дадаюць іерогліфы. Лукашэнка хоча, каб мы гандлявалі або беларускімі, або расейскімі таварамі. У нас добрыя прадукты. Але спадніцы і штаны шыюць яшчэ па савецкіх выкрайках. Іх бясплатна ніхто не хоча браць.

Наяўнасць сертыфікатаў будуць правяраць падаткавікі. На тавар без дакументаў будуць накладаць арышт.

14 снежня на форуме прадпрымальнікаў у Менску многія ІП заявілі аб намеры вымушана прыпыніць сваю працу з 1 студзеня 2016 года ў сувязі з аб'ектыўнай немагчымасцю выканання патрабаванняў указа прэзідэнта №222 і тэхнічнага рэгламенту.

Згодна з указам №222 аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці з 1 студзеня 2016 ІП павінны будуць рэалізоўваць прадукцыю легпрама, увезеную з краін Мытнага саюза, толькі з суправаджальнымі дакументамі. Аднак расейскія пастаўшчыкі, у якіх беларускія ІП у асноўным закупляюць тавар, у большасці выпадкаў адмаўляюцца выдаваць дакументы, якія пацвярджаюць паходжанне прадукцыі, альбо выдаюць фіктыўныя даведкі. Гэта становіцца падставай для штрафаў і канфіскацыі маёмасці ў беларускіх ІП. Іх неаднаразовыя просьбы да ўладаў скасаваць указ №222 так і не былі пачутыя.

Удзельнікі форуму прадпрымальнікаў прынялі антыкрызісны план па развязанні праблем малога бізнэсу. Яны, між іншым, прапануюць стварыць пры Адміністрацыі прэзідэнта працоўную групу з ІП, занятых у раздробным гандлі, для выпрацоўкі аптымальнага развязання ва ўрэгуляванні дзейнасці прадпрымальнікаў з улікам створанай уладамі сітуацыі.

Напісаць каментар 104

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках