2 траўня 2024, Чацвер, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэйг Вудкрафт: Мы выдатна пачалі, але я не зусім задаволены

1
Крэйг Вудкрафт: Мы выдатна пачалі, але я не зусім задаволены
ФОТА З САЙТА PRESSBALL.BY

Галоўны трэнер менскага "Дынама" Крэйг Вудкрафт пракаментаваў перамогу над "Нафтахімікам" (4 : 2) у выязным матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ.

– Прыязджаючы ў Ніжнякамск, мы ведалі, што сутыкнемся з добрай камандай, якая выдатна правяла некалькі апошніх матчаў. "Нафтахімік" – небяспечная каманда для яе апанентаў. Сёння нам было неабходна адпрацаваць усе 60 хвілінаў. Мы меркавалі, што будзе шмат барацьбы ў кутах пляцоўкі і перад брамамі. І калі мы хацелі перамагчы сёння, нам трэба было проста паказаць моцную гульню менавіта ў гэтых зонах, і ў нашай каманды гэта атрымалася.

Мы выдатна пачалі гульню, мне спадабаўся такі старт, але я не зусім задаволены, як мы дзейнічалі пазней. Мы дазволілі суперніку закінуць некалькі шайбаў і вярнуцца ў гульню. "Нафтахімік" ціснуў на нашыя брамы нейкі час, але мы змаглі адбіцца. Віншую гульцоў з выдатным выездам і з выдатнай гульнёй супраць моцнага апанента.

– Ваша каманда гуляе ў энэргазатратны хакей цягам усяго матчу. Як думаеце, хопіць сілаў да канца сезону?

– КХЛ – моцная ліга, у якой ты павінен быць гатовы гуляць у такой манеры цягам усяго матчу. Мы трацім шмат часу на фізічную падрыхтоўку гульцоў, стараемся гуляць і трэніравацца ў тым стылі, у якім хочам гуляць. Таму мы заўсёды чакаем ад гульцоў актыўнай гульні ад матчу ў матчу, тады ў нас будзе шанец перамагчы, – цытуе Вудкрафта hcdinamo.by.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках