2 траўня 2024, Чацвер, 17:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь на тры дні прыйшло бабіна лета

2
У Беларусь на тры дні прыйшло бабіна лета

У першы дзень кастрычніка надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплая паветраная маса, якая паступае з паўднёвага захаду Еўропы.

Як паведамілі БелаПАН у Гідраметцэнтры краіны, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Вецер паўднёва-заходні, слабы да сярэдняга. Тэмпература паветра максімальная ўдзень +16 ... + 22°С, на поўдні +23 ... + 25°С. Атмасферны ціск будзе слаба расці.

У нядзелю, 2 кастрычніка, надвор'е абумовяць малаактыўны атмасферны фронт і цёплыя паветраныя масы, якія паступаюць з Заходняй Еўропы. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах згусціцца туман. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +8 ... + 14°С, максімальная ўдзень +16 ... + 23°С, на поўдні да + 25°С.

Будзе цёпла і ў пачатку наступнага тыдня. Так, у панядзелак краіна будзе знаходзіцца ў полі паніжанага атмасфернага ціску, днём на захад краіны перамесціцца актыўны атмасферны фронт з Польшчы. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, раніцай і ўдзень у заходніх раёнах месцамі моцныя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +10 ... + 15°С, максімальная ўдзень +15 ... + 22°С.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках