2 траўня 2024, Чацвер, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Герасімец: «Беларусы павінны ставіць перад сабой максімальныя мэты»

1
Сяргей Герасімец: «Беларусы павінны ставіць перад сабой максімальныя мэты»
СЯРГЕЙ ГЕРАСІМЕЦ

Экс-гулец зборнай Беларусі Сяргей Герасімец ацаніў сёлетняе выступленне нацыянальнай каманды.

Інтэрв'ю з футбалістам прагучала на «Радыё Свабода».

– Сяргей, ці сочыце за тым, што цяпер адбываецца вакол зборнай Беларусі?

– Мне цяжка сказаць, якая была сітуацыя, перш за ўсё псіхалагічная, пры іншых трэнерах – пры тым самым Кандрацьеву. Але, напрыклад, у мой час крыху не хапала амбіцый з боку самой федэрацыі. То бок не адбіваліся рэальныя задачы, адчувалі гэта і футбалісты. А я мяркую, што беларусы павінны ставіць перад сабой максімальныя мэты. Таму з'яўленне Хацкевіча на чале зборнай абсалютна дарэчы. Гэта амбіцыйны чалавек, які зведаў радасць вялікіх перамог, выступаў на самым высокім узроўні.

Ёсць адчуванне, што ягоная пазіцыя і пазіцыя федэрацыі нарэшце супадаюць, таму, напэўна, задачы, якіх раней не было, на гэты раз перад камандай ставяцца. Прынамсі, пра іх сталі гаварыць, а значыць, гэта адчулі і футбалісты. Тыя гульні, якія я бачыў, асабліва супраць Францыі, сведчаць, што хлопцы гуляюць не толькі нагамі, але і сэрцам. Глядзець на гэта вельмі прыемна.

– А што тычыцца спадарожнага антуражу?

– Шчыра кажучы, на лозунгі зважаю ў апошнюю чаргу, пакуль не магу толкам зразумець сэнсу "пад белымі крыламі". Але прыемна, што запаўняюцца трыбуны, а футбалісты цалкам пакідаюць сябе на футбольным полі. Гэта самае галоўнае. Калі змены ў антуражы гэтаму паспрыялі – выдатна.

Так, перад матчам з французамі кінулася ў вочы новае афармленне, элементы арнаменту. Чаму не? Падкрэслівае гісторыю, "народнасць" каманды. Гэта істотна, але ўсё ж не галоўнае. Галоўнае, каб футбалісты выходзілі з адной думкай: аддаць усяго сябе перамозе. Менавіта на гэтым павінна будавацца праца і федэрацыі, і галоўнага трэнера – прышчапіць зборнай баявы дух, будаваць і захоўваць найлепшае. Дарэчы, хацеў бы адзначыць, што падабраўся вельмі добры склад. Для мяне не тое, што сюрпрыз, але добры знак. Паглядзеў на хлопчыкаў і дзяўчатак, якіх выклікае Хацкевіч, дык практычна ўсе гуляюць у моцных клубах. Нават з беларускага чэмпіянату гульцы толькі з БАТЭ. Таму гэтыя чыннікі таксама сведчаць: час ужо беларускай камандзе на нешта сур'ёзнае прэтэндаваць. Ва ўсякім разе, буду за іх перажываць, – сказаў Герасімец.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках