26 красавiка 2024, Пятніца, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нацпаліцыі апавялі пра ход расследавання справы Шарамета

У Нацпаліцыі апавялі пра ход расследавання справы Шарамета

Намеснік кіраўніка Нацпаліцыі Украіны Канстанцін Бушуеў апавёў пра ход расследавання забойства журналіста Паўла Шарамета.

Пра гэта паведамляе канал «112 Украина».

Бушуеў адзначае, што паліцыя працуе над справай, а інфармацыя пра яе не публікуецца, каб не нашкодзіць расследаванню.

«З гэтай справай няма ніякіх праблемаў. Злачынцы звілі сур'ёзны клубок дзеянняў, які нам трэба паэтапна разматаць для таго, каб высветліць дачыненне кожнага і магчымасць удзелу таго ці іншага суб'екта ў гэтым злачынстве. Мы кажам пра тое, што, акрамя таго, што гэтае забойства забрала жыццё вядомага журналіста, расследаванне прыводзіць да таго, што прыўносяць у гэты складнік розныя аспекты, у тым ліку і палітычныя», – адзначыў ён.

Паводле словаў Бушуева, задача следства зрабіць так, каб любая інфармацыя, якая паступае ў СМІ, не нашкодзіла ходу дасудовага расследавання.

«Мы разумеем, што любая інфармацыя павінна быць дазаваная тым узроўнем, які дазволіць не нашкодзіць следству. За мяжой такія злачынствы раскрываюцца вельмі рэдка. Гэтая справа раскрыецца роўна тады, калі гэты клубок будзе разматаны», – запэўніў Бушуеў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках