2 траўня 2024, Чацвер, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Білінгвізм павышае здольнасць да канцэнтрацыі

Білінгвізм павышае здольнасць да канцэнтрацыі

Даследнікі з Універсітэта Бірмінгема вызначылі новыя кагнітыўныя перавагі білінгвізму.

Сярод іншага высветлілася, што білінгвы здольныя лепш канцэнтраваць увагу і ў іх у цэлым лепш развітае ўменне засяроджвацца.

У шматлікіх выпрабаваннях, якія праводзіліся да гэтага, ужо было вызначана, што білінгвы валодаюць пэўнымі кагнітыўнымі перавагамі ў параўнанні з тымі, хто гаворыць толькі на адной мове, аднак прырода гэтай з'явы заставалася нявысветленай. Дзякуючы апошняй працы брытанскіх навукоўцаў з удзелам 99 добраахвотнікаў, якія прайшлі тры тыпы псіхалагічных тэстаў, атрымалася праліць святло на гэты феномен, паведамляе toneto.net.

У даследаванні 48 чалавек былі вельмі дасведчанымі англа-кітайскімі білінгвамі, якія асвоілі ангельскую мову ва ўзросце да 10 гадоў і штодня выкарыстоўвалі абедзве мовы, свабодна пераключаючыся паміж імі. Астатні 51 добраахвотнік ведаў толькі ангельскую.

Вынікі ўсіх трох тэстаў, якія былі апублікаваныя ў часопісе Bilingualism: Language and Cognition, паказалі, што білінгвы хутчэй спраўляюцца з задачамі і пры гэтым іхняя ўвага і здольнасць да канцэнтрацыі больш устойлівыя, чым у аднамоўных удзельнікаў. У той жа час, здольнасці да тармажэння у абедзвюх груп былі супастаўныя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках