3 траўня 2024, Пятніца, 5:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінансавая міліцыя пры дапамозе АМАПу затрымала арганізатараў Kairos

10
Фінансавая міліцыя пры дапамозе АМАПу затрымала арганізатараў Kairos

(абноўлена) У Беларусі затрыманыя ўсе асноўныя фігуранты ў справе Kairos Technologies.

Затрыманне праводзілі супрацоўнікі дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь у Менскай вобласці і Менску пры сілавым садзейнічанні АМАПа ГУУС Менаблвыканкама.

У цяперашні час праводзяцца ператрусы, следчыя мерапрыемствы, ідзе допыт сведкаў, канфіскаваныя дзясяткі кампутараў і тэлефонаў, накладзены арышт на нерухомасць, дарагія аўтамабілі і іншую маёмасць падазраваных, паведамляе прэс-служба КДК.

У адпаведнасці з артыкулам 233 КК РБ, затрыманым можа пагражаць пакаранне ў выглядзе «штрафу або пазбаўлення волі на тэрмін ад двух да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі са штрафам і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення».

Дзейнасць, якая ажыццяўлялася ад імя зарэгістраванай у Лондане камерцыйнай кампаніі «KairosTechnologiesLTD», мае прыкметы «фінансавай піраміды». Пачынаючы з 2015 года, прадстаўнікамі структуры прымаюцца без якіх-небудзь дамоваў грошы фізічных асобаў.

Каб надаць сваёй дзейнасці бачнасць легальнасці, зламыснікі прапаноўваюць даць кампаніі ў арэнду частку цвёрдага кампутарнага дыска, за што патэнцыйныя кліенты павінны заплаціць уступны ўзнос. Памер унёску залежыць ад абранага пакета «паслуг». Абяцаная пры гэтым прыбытковасць складае да 250% гадавых ад інвеставаных сродкаў.

Высокую рэнтабельнасць удзельнікі злачыннай групы тлумачаць далейшым падаваннем вылічальных магутнасцяў для захоўвання і апрацоўкі інфармацыі буйным кліентам з ліку транснацыянальных карпарацый.

Кампаніяй прапаноўваліся два варыянты атрымання прыбытку:

1) пасіўны прыбытак без абавязковых запрашэнняў і продажаў. Прадугледжаныя 4 сумы ўваходу (пакет паслуг) ад 125 $ да 2777 $. Прыбытак – 20% на месяц ад сумы свайго пакета. Гэта значыць, чысты тэрмін акупнасці ўкладзеных сродкаў без запрашэнняў – 5 месяцаў. Для заробку без запрашэнняў кампанія патрабуе, каб кампутар удзельніка з падключэннем да сеткі інтэрнэт працаваў не менш за 10 гадзінаў на суткі.

2) актыўны прыбытак, калі ўдзельнікі займаюцца пошукам новых кліентаў і атрымліваюць працэнт ад тых, хто зноў уступіў, пры гэтым памер прыбытку залежыць ад колькасці прывабленых людзей.

Пасля падбору патэнцыйнага кліента, гатовага ўкласці грошы ў арганізацыю, прадстаўнікі злачыннай групы прапануюць два варыянты атрымання прыбытку. Атрымаўшы згоду новага ўдзельнікаў, на сайце кампаніі ствараюць рахунак, дзе ўводзяцца ўсе ягоныя пашпартныя звесткі і – у залежнасці ад абранага пакета «паслуг» альбо аб’ёму прапанаванага цвёрдага дыска – залічваецца на віртуальны рахунак т. зв. унутраная валюта (крыптавалюта «біткаін») паводле дзейнага віртуальнага курсу, разлічанага сістэмай. На цвёрдым дыску ўдзельніка, на які ўсталёўваецца адмысловая праграма для генерацыі крыптавалюты, размяшчаецца віртуальны электронны кашалёк для захоўвання «біткаінаў».

Варта адзначыць, што «фінансавая піраміда» з транснацыянальнымі каранямі першапачаткова ўкаранілася ў Расеі і Украіне. У Беларусі злачынная схема спрацавала для прываблівання ў фінансавую піраміду як мінімум 400 грамадзянаў.

Прыбытак ад супрацьпраўнай дзейнасці ўдзельнікі IТ-«піраміды» атрымліваюць у наяўнай замежнай валюце за кошт узносаў зноў запрошаных асобаў. Агульны прыбытак ад супрацьпраўнай дзейнасці ўдзельнікаў арганізаванай групы складае не менш за 1 млн даляраў.

Да сёння ўдзельнікі актыўна прываблівалі новых кліентаў з розных рэгіёнаў рэспублікі. Пры гэтым ужо ёсць факты затрымкі выплатаў («адсоткаў») з прычыны памяншэння колькасці кліентаў і складанасці вываду грашовых сродкаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках