27 красавiка 2024, Субота, 0:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адпачываць таксама трэба з розумам

Адпачываць таксама трэба з розумам

Адпачынак і ўзровень суб'ектыўнага дабрабыту цесна звязаныя.

Супрацоўнікі Дарэмскага ўніверсітэта апыталі 18 000 чалавек з 134 краінаў.

Яны выявілі, што 68% рэспандэнтаў мелі патрэбу ў адпачынку. 32% лічылі: ім неабходна больш адпачынку, чым сярэднестатыстычнаму чалавеку. А 10% думалі, што ім патрабуецца менш адпачынку ў параўнанні з астатнімі, паведамляе Zee News.

Апытанне паказала: адпачынак і ўзровень суб'ектыўнага дабрабыту былі цесна звязаныя. У сярэднім менш за ўсё адпачывалі маладыя людзі з высокім узроўнем прыбыткаў. Акрамя таго, на недахоп адпачынку скардзіліся людзі, якія даглядаюць за дзецьмі, пажылымі або хворымі людзьмі, а таксама тыя, хто працаваў паводле зменнага графіку. Паводле словаў навукоўцаў, адпачынак – гэта не толькі сон. У адпачынку ёсць фізічны, псіхалагічны і духоўны кампаненты.

Дарэчы, раней спецыялісты высветлілі, што медытацыя і адпачынак дапамагаюць справіцца са стрэсам. У даследаванні ўдзельнічалі 94 здаровыя жанчыны ва ўзросце ад 30 да 60 гадоў. 64 удзельніцы не медытавалі рэгулярна. Іх падзялілі на 2 групы. Жанчыны правялі 6 дзён на курорце ў Каліфорніі. Палова проста адпачывала, а астатнія наведвалі курс медытацыі. Астатнія 30 удзельніцаў даўно займаліся медытацыяй.

Спецыялісты ацанілі змены ў 20 000 генаў. Таксама навукоўцы сабралі ўзоры крыві і апыталі ўдзельніцаў да, адразу пасля іх знаходжання на курорце, а таксама праз месяц і дзесяць месяцаў. Даследаванне паказала: ва ўсіх жанчынаў адбыліся пэўныя змены на генетычным узроўні. У прыватнасці, істотна змянілася актыўнасць генаў, звязаных з рэакцыяй на стрэс і функцыямі імуннай сістэмы.

Яшчэ ва ўдзельніцаў павысіўся ўзровень суб'ектыўнага дабрабыту. Станоўчы эфект захоўваўся да аднаго месяца. Аднак у жанчынаў, якія на курорце пачалі медытаваць, узроўні стрэсу і дэпрэсіі заставаліся нізкімі значна даўжэй, чым у тых, хто проста адпачываў. Акрамя таго, малекулярныя пазнакі ва ўдзельніцаў, якія медытавалі даўно, і ў тых, хто не медытаваў, адрозніваліся.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках