3 траўня 2024, Пятніца, 6:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве з'явіўся першы «перавернуты» дом

6
У Літве з'явіўся першы «перавернуты» дом
ФОТА З САЙТА RU.DELFI.LT

Плошча перавернутага жылога дома - 270 квадратных метраў.

У Радайляй у «Дзіна-парку» з'явіўся яшчэ адзін цікавы аб'ект - першы ў Літве і ў краінах Балтыі «перавернуты» жылы дом, паведамляе ru.delfi.lt.

«Веласіпед мы не вынаходзім, мы на ім едзем. Такія будынкі існуюць у свеце, у Еўропе, таму мы наважылі такі дом пабудаваць у Літве», - кажа ўладальніца новага ўнікальнага дома Віта Аўшрэне.

Дом, які з'явіўся пад Клайпедай, з'яўляецца найбуйнейшым у Еўропе перавернутым жылым домам. Яго плошча складае 270 квадратных метраў, у ім можа пражываць сям'я з шасці чалавек.

Будынак двухпавярховы, йн абсталяваны гасцінай, кухняй, спальняй, двума дзіцячымі пакоямі, ваннай, у якой ёсць пральная машына, а таксама зонамі для адпачынку, у якіх таксама нямала цікавых экспанатаў.

ФОТА З САЙТА RU.DELFI.LT

Быццам бы ўсё, як і ўсюды, аднак хадзіць вам даводзіцца па столі і ўсе рэчы ў доме перавернутыя. Будаўніцтва будынка абышлося у 350 000 еўраў.

«Спачатку гэтая ідэя з'явілася ў маіх сябровак, яны распавялі што дзесьці наведвалі такі дом і ім вельмі спадабалася. І яны спыталі, чаму мы гэтага не можам зрабіць. Тады мы з мужам з'ездзілі ў некалькі такіх дамоў за мяжой і нам вельмі спадабалася. Мы сталі рабіць крокі, каб мара стала рэальнасцю, на яе ўвасабленне сышло 2 гады. Некалькі будаўнічых кампаній адмовіліся будаваць гэты дом, бо задача здалася ім занадта складанай. Выявілася, што і спраектаваць і пабудаваць дом уверх нагамі не так ужо лёгка, трэба паглыбіцца ў некаторыя тэхнічныя нюансы. Аднак мы пераадолелі ўсе перашкоды і рады, што ў нас з'явіўся яшчэ адзін аб'ект для прыцягнення турыстаў», - сказала Аўшрэне.

1 кастрычніка адбылося адкрыццё дома, на якое прыехалі літоўскія зоркі эстрады.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках