2 траўня 2024, Чацвер, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саакашвілі: Іванішвілі панічна баіцца майго прыезду

1
Саакашвілі: Іванішвілі панічна баіцца майго прыезду
ФОТА: ASSOCIATED PRESS

Міхаіл Саакашвілі мае намер прыехаць у Грузію абараняць вынікі парламенцкіх выбараў.

«Адзіны нацыянальны рух» будзе абараняць свае галасы, атрыманыя на парламенцкіх выбарах 8 кастрычніка. Пра гэта заявіў экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі на сустрэчы з прыхільнікамі «Нацыянальнага руху» з грузінскай дыяспары ў Нью-Ёрку, піша apsny.ge.

«Кажуць, што ў Самэгрэла Аджарыі перамогуць «нацыяналісты». Гэта не так. Як толькі ўрад прызнае, што прайграў выбары ў адным з рэгіёнаў, значыць, яны прайгралі ўсё. І ў Гурыі вельмі моцная сітуацыя, не менш, чым у Самэгрэла. У Самтрэдыі, практычна, у першым туры атрымаем больш за 50%. Кутаісі выйграем дакладна.

Я маю намер прыехаць у Грузію, і маю намер абараняць вынікі выбараў. Чаму Іванішвілі з раніцы да вечара крычыць, што калі Саакашвілі прыедзе, зловім, пасадзім Саакашвілі ў тую ці іншую камеру, уключым святло, то адключым. Таму, што ён панічна баіцца майго прыезду, і я павінен зрабіць яму тое, чаго ён панічна баіцца», - заявіў Саакашвілі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках