3 траўня 2024, Пятніца, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Тарпеда-БелАЗ» узнялося на 4-е месца

«Тарпеда-БелАЗ» узнялося на 4-е месца
ФОТА З САЙТА EURORADIO.FM

Жодзінскі клуб «Тарпеда-БелАЗ» падняўся на 4-е месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі ў футболе сярод каманд вышэйшай лігі.

1 кастрычніка ў 24-м туры жодзінцы ў гасцях падолелі бабруйскую «Белшыну» (3: 1) і набралі 36 балаў. Ад найбліжэйшага канкурэнта, менскага «Дынама», іх аддзяляюць усяго два балы, паведамляе «Еўрарадыё».

Што тычыцца «Белшыны», то яна з 21 балам займае перадапошні радок у турнірнай табліцы і рызыкуе пакінуць вышэйшую лігу.

Таксама ў рамках 24-га тура згулялі мікашэвіцкі «Граніт» і наваполацкі «Нафтан». Сустрэча скончылася перамогай «хімікаў», таксама з лікам 3:1. Характэрна, што наваполацкі клуб сёлета паказвае слабыя вынікі і на сёння з 19-ю баламі займае апошні радок у турнірнай табліцы. «Граніт» з 24 баламі стаіць на 13-м радку.

Заўтра, 2 кастрычніка, 24-ы тур скончыцца гульнямі: «Мінск» - «Гарадзея», «Віцебск» - «Дынама» (Менск), БАТЭ - «Іслач», «Дынама» (Берасце) - «Шахцёр». Прычым ужо заўтра БАТЭ можа стаць чэмпіёнам, калі пераможа «Іслач» і пры гэтым калі «Шахцёр» саступіць берасцейскаму «Дынама».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках