3 траўня 2024, Пятніца, 1:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марачкін: Нацыя тады існуе, калі абапіраецца на нацыянальныя сімвалы

3
Марачкін: Нацыя тады існуе, калі абапіраецца на нацыянальныя сімвалы
Фото: svaboda.org

Сёння ў Менску прайшла чарговая акцыя збору подпісаў аб наданні бел-чырвона-беламу сцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

1 кастрычніка ў цэнтры Менска прайшла чарговая акцыя збору подпісаў пад зваротам у Міністэрства культуры аб наданні бел-чырвона-беламу сцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, піша БелаПАН.

Пікет, які пачаўся а 12 гадзіне каля ўніверсама «Цэнтральны», ініцыявалі сябры «Маладога фронту». Акрамя сустаршыні «Маладога фронту» Зміцера Дашкевіча туды прыйшлі Уладзімір Някляеў, Алесь Марачкін, Уладзімір Колас, Ніна Багінская, іншыя актывісты.

Падчас акцыі, за якой назіралі праваахоўнікі, Дашкевіч прымацаваў скотчам расцяжку з выявай герба «Пагоня» пад шыльдай спектакля Купалаўскага тэатра ля ўваходу ў пераход станцыі метро «Кастрычніцкая».

У дачыненні да Дашкевіча і яшчэ некалькіх актывістаў - удзельнікаў пікету міліцыянты склалі пратаколы.

Алесь Марачкін, мастак: «Я паставіў свой подпіс за бел-чырвона-белы сцяг. «Пагоня» як гістарычны сімвал ужо ўзаконеная, хоць і не стала пакуль дзяржаўным сімвалам. Добрае надвор'е, добрая акцыя за вяртанне бел-чырвона-белага сцяга як сцяга нашай дзяржаўнасці. І гэта вельмі важна. Нацыя толькі тады існуе, калі яна абапіраецца на адвечныя нацыянальныя сімвалы. Менавіта бел-чырвона-белы сцяг такім і з'яўляецца».

Зміцер Дашкевіч, сустаршыня «Маладога фронту»: «Сёння аб'явілі акцыю, бо ў мінулы раз праводзілі яе ў абрэзаным выглядзе. Тады мяне затрымалі на шэсць гадзін. А так кожны вечар, акрамя нядзелі, мы тут стаім збіраем подпісы. Маю ініцыятыву падтрымалі некалькі чалавек, абяцалі сабраць мінімум па тысячы подпісаў».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках