2 траўня 2024, Чацвер, 21:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску адкрылі мячэць

У Менску адкрылі мячэць
ФОТА: BELSAT.EU

Пакуль, праўда, неафіцыйна, бо цэнтральная зала яшчэ не працуе.

Але ў мячэці ўжо праводзяцца курсы па татаразнаўству і ісламазнаўству, а таксама чытанні Карана для дзяцей і дарослых, паведамляе «Белсат».

Мячэць можа змясціць да 1500 вернікаў. Вышыня мінарэта - 32,5 метра. Будынак святыні знаходзіцца на скрыжаванні сталічных вуліц Грыбаедава і Ігнаценкі побач з мусульманскім могілкамі і так званымі татарскімі агародамі, дзе шмат стагоддзяў жылі беларускія татары.

Калісьці князі Вялікага княства Літоўскага раздавалі татарам, якія вызнавалі іслам, зямлю на тэрыторыі сучаснай Беларусі, а тыя нават ваявалі на баку ВКЛ з Тэўтонскім ордэнам і Маскоўскім княствам.

У часы ВКЛ, Рэчы Паспалітай і Расейскай імперыі ў гарадах і мястэчках Беларусі было пабудавана нямала мячэцяў, куды прыходзілі маліцца беларускія татары, але ў ХХ стагоддзі войны і камунізм практычна ўсё знішчылі - мусульманскіх святынь у Беларусі амаль не засталося.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках