29 красавiка 2024, панядзелак, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэктар МІПСА: А ён жа збіраўся гэта зрабіць у ВНУ

102
Рэктар МІПСА: А ён жа збіраўся гэта зрабіць у ВНУ

Нападнік на наведвальнікаў ГЦ у Менску ў ВНУ падаў даведку, што здаровы.

Пра гэта «СБ Беларусь сегодня» паведаміў рэктар МІПСА Станіслаў Князеў.

- Медкамісію хлопец праходзіў у траўні. Усе лекары напісалі, што ён прыдатны да навучання.

Рэктар прызнаўся, што ён шакаваны: «А ён жа ўжо прызнаўся, што збіраўся ў гэтым месяцы зладзіць крывавую разню тут, у ВНУ... У нас па калідорах студэнты ходзяць натоўпамі, страшна ўявіць, колькі магло быць ахвяр. Хоць, з іншага боку, сістэма бяспекі тут сур'ёзная і наўрад ці б ён прайшоў на тэрыторыю з такой... «гітарай»... А сёння я даведаюся, што К. раней лячыўся ў Навінках. Уяўляеце?! Ні бацькі, ні медыкі не палічылі патрэбным паставіць нас у вядомасць».

Са слоў Князева, студэнт быў недурны - на ЦТ набраў 225 балаў. Аднак з ВНУ ён быў адлічаны яшчэ 3 кастрычніка за шматлікія пропускі - прагуляў без паважнай прычыны 78 гадзін.

Праўда сам навучэнец, са слоў рэктара, аб адлічэнні не ведаў: «Паведамляць яму па тэлефоне не сталі, спрабавалі асабіста. Аднак беспаспяхова ... А потым мы даведаліся пра яго «прыгоды» ў ГЦ «Еўропа» з навін, затым ад следчага».

Пра тое, што малады чалавек не з'яўляўся на занятках раней tut.by распавядалі аднагрупнікі хлопца. Яны характарызуюць яго, як замкнёнага і грубага. «Калі мы тэлефанавалі яму даведацца, з якой прычыны ён адсутнічае, то ён проста пасылаў усіх і казаў, што створаны не дзеля гэтага, - кажуць іншыя студэнты ўніверсітэта. - Ён мала з кім меў зносіны, быў замкнёны ў сабе. Пра сябе ён нічога не расказваў і нават на простыя пытанні адказваў рэзка і агрэсіўна».

Вечарам 8 кастрычніка ў сталічным ГЦ «Еўропа» быў учынены напад: 17-гадовы падлетак з бензапілой і сякерай накінуўся на людзей. У выніку загінула 43-гадовая жанчына. Пацярпелі двое: 46-гадовая наведвальніца атрымала два ўдары сякерай і знаходзіцца ў шпіталі - лекары ацэньваюць яе стан, як сярэдняй цяжкасці. Яшчэ адна пацярпелая, прыбіральшчыца цэнтра, якая вывернулася ад удару, атрымала лёгкае раненне і ў шпіталізацыі не мела патрэбы.

Паводле звестак папярэдняга расследавання, маладзён у 2014 годзе праходзіў лячэнне ў псіханеўралагічным дыспансеры. Але высновы наконт яго цяперашняга стану будуць зробленыя толькі пасля правядзення стацыянарнай комплекснай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы.

«Рашэнне аб учыненні масавага забойства з асаблівай жорсткасцю затрыманы прыняў даўно. У кастрычніку гэтага года меў намер учыніць аналагічнае дзеянне на месцы вучобы, аднак не давёў свой намер да канца праз незалежныя ад яго прычыны, - распавялі ў праваахоўных органах. - Сваю віну малады чалавек прызнаў. Матывам злачынства, з яго слоў, паслужыла расчараванне ў самім сабе, агіда да чалавецтва, дэпрэсіўны настрой».

На допыце ён сказаў, што хацеў забіць як мага больш людзей і сам быць забітым пры затрыманні. У праваахоўных органах таксама распавялі, што да палітычных ці экстрэмісцкім групоўкам нападнік не належыць.

Напісаць каментар 102

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках