4 траўня 2024, Субота, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабочых МАЗа выкінуць на вуліцу

117
Рабочых МАЗа выкінуць на вуліцу
Фота: svaboda.org

МАЗ з 17 тысячамі работнікаў стаў самым стратным прадпрыемствам краіны.

Паводле вынікаў першага паўгоддзя Менскі аўтазавод спрацаваў з чыстай стратай 596 млрд. рублёў (гэта блізу 30 млн даляраў) і ўзначаліў антырэйтынг беларускіх прадпрыемстваў.

Нечаканасцю гэта не стала. У 2014 годзе чыстая страта МАЗа склала блізу 150 млн даляраў, а ў 2015-м - блізу 60 млн даляраў (па сярэднегадавым курсе).

Пры гэтым за апошнія гады на прадпрыемстве значна ўпалі аб'ёмы вытворчасці. Звесткі Белстата кажуць, што калі ў 2012 годзе ў Беларусі было выпушчана 26 тысяч грузавых аўтамабіляў (уключаючы кар'ерныя самазвалы), то ў 2015 годзе - усяго 6,4 тысячы.

Чыстая статыстыка па грузавых аўтамабілях (без кар'ерных самазвалаў) за студзень-жнівень гэтага года гняце яшчэ больш - іх выпушчана ўсяго 2 255 штук.

Аднак колькасць занятых на МАЗе зменшылася нязначна: у 2012-м там працавала 21,5 тысяч чалавек, а сёння - блізу 17 тысяч, піша «Салідарнасць».

Старшыня Свабоднага прафсаюза металістаў Аляксандр Бухвостаў называе цяперашнюю працу МАЗа катастрофай для беларускай эканомікі:

- Тое, што сёння МАЗ, які раней быў адным са слупоў эканомікі, працуе са стратай - гэта катастрофа для эканомікі. Вельмі складана даваць рэкамендацыі, але я не думаю, што ў кіраўніцтве прадпрыемства сядзяць безгаловыя, тым больш яго ўзначальвае былы міністр прамысловасці Кацярыніч. Думаю, яны шукаюць шляхі выхаду. Нельга каб такое прадпрыемства было стратным. Інакш навошта яно нам?

Прафсаюзны лідар не выключае, што частка работнікаў МАЗа можа пазбавіцца працы.

- Калі аб'ёмы вытворчасці ўпалі ў некалькі разоў, а колькасць работнікаў засталася на ранейшым узроўні, то ясна, што гэта не апраўдана. Трэба павышаць якасць прадукцыі, шукаць рынкі збыту і загружаць магутнасці, каб колькасць работнікаў стала апраўданай. Трэба неяк выводзіць людзей з гэтай сітуацыі, - падсумаваў прафлідар.

Напісаць каментар 117

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках