6 траўня 2024, панядзелак, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З-пад Смаленска – «з паўротэм»

2
З-пад Смаленска – «з паўротэм»
ФОТА З САЙТА VB.BY

Польскага рэжысёра не пусцілі ў Расею праз Беларусь.

З Польшчы ў Расею і назад па тэрыторыі Беларусі малады тэатральны рэжысёр Томаш Ляшчынскі ездзіў, напэўна, разоў сто. Спачатку як студэнт тэатральнага ўніверсітэта ў Санкт-Пецярбургу. Потым – на радзіму жонкі-расейкі. Апошні раз ён выправіўся знаёмым маршрутам у пачатку верасня – на фестываль тэатральных п'есаў у Маскву.

Томаш у прынцыпе не прывык рызыкаваць у такіх пытаннях, як візы. Як вядомаму тэатральнаму дзеячу Польшчы і памочніку вядомага рэжысёра Кшыштафа Занусі, яму выдалі пяцігадовую шматразовую візу ў Расею. Каб легальна ўязджаць у Беларусь, пан Ляшчынскі атрымаў транзітную візу ў нашу краіну, за якую заплаціў паводле падвойнага тарыфу за тэрміновасць вырабу. Але ў мінулыя выходныя пад Смаленскам ягоную машыну з польскімі нумарамі вярнулі з расейскага боку ў Беларусь, матываваўшы гэта тым, што грамадзянін паспрабаваў перасекчы мяжу ў міждзяржаўным (а не міжнародным) памежным пераходзе. Тут, маўляў, няма абсталявання, каб належным чынам праверыць звесткі ўсіх, хто ўязджае.

– Са мной былі памежна ветлівыя. Але ў выніку мне з жонкай давялося вяртацца ў Менск, адкуль я яе выправіў у Маскву самалётам, а сам вярнуўся ў Варшаву. Карыстаючыся выпадкам, хачу перадаць словы падзякі беларускай мытні, дзе зразумелі маё становішча і не сталі прад'яўляць прэтэнзіі, што я вярнуўся назад у Польшчу паводле транзітнай візы, – апавёў рэжысёр выданню «Вячэрні Брэст».

Томаш у прынцыпе гатовы зразумець многае. Але яго абурае тое, што пра новаўвядзенні нідзе няма дакладнай інфармацыі – толькі непацверджаныя чуткі. Вярнуўшыся дадому, рэжысёр спрабаваў знайсці нейкія звесткі на польскіх і расейскіх сайтах міністэрстваў замежных справаў або дыппрадстаўніцтваў. І нідзе нічога. У найбліжэйшы час паляк мае намер наведацца ў амбасаду Расеі ў Варшаве, каб хоць нешта даведацца. Верагодна, яму давядзецца шукаць альтэрнатыўныя шляхі для паездак у Расею. Расейскія памежнікі паведамілі яму, што адзіны міжнародны пераход, дзе яго могуць належным чынам «праверыць», знаходзіцца ў Гомельскай вобласці амаль на скрыжаванні межаў трох краінаў – Беларусі, Украіны і Расеі. Але дрэнная якасць дарогі і прыкметны «крук» робіць гэты шлях нязручным і невыгодным:

– Мне танней ляцець з Менска ў Маскву самалётам, чым ехаць праз Бранск.

Як высветлілася, з такой сітуацыяй сутыкнуліся не толькі грамадзяне Еўразвяза. У інтэрнэце выяўлены заклік студэнта з Азербайджана, які вучыцца ў Менску, а ехаў у Расею. У Смаленску яму параілі дабірацца праз Бранск і вярнулі назад на тэрыторыю Беларусі.

У Брэсцкай пагрангрупе гэтую сітуацыю не каментуюць. Але пацвярджаюць: праз празрыстасць мяжы з Расеяй ніхто і не падумаў абсталяваць там міжнародныя памежныя пераходы. У аддзеле пасажырскіх перавозак Брэсцкага чыгуначнага вакзала пакуль не чулі пра выпадкі, калі замежных грамадзянаў ссаджвалі з цягнікоў на мяжы.

Характэрна, што новаўвядзенне не кранула грузавога транспарту. Паводле сведчання Томаша, фуры па М1 ездзяць зусім бесперашкодна, і ніхто іх не тармозіць. Вяртаючыся ў Польшчу, Томаш разгаварыўся з адным кіроўцам фуры, і той пацвердзіў гэтую выснову.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках