19 траўня 2024, Нядзеля, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенскі бізнэсовец Алег Зухавіцкі выйшаў на волю

4
Гарадзенскі бізнэсовец Алег Зухавіцкі выйшаў на волю
АЛЕГ ЗУХАВІЦКІ
ФОТА: TUT.BY

Уладальніка групы мэблевых кампаній «ЗОВ» арыштавалі ў лютым 2015 года.

Асноўны ўладальнік групы мэблевых кампаній «ЗОВ» Алег Зухавіцкі выйшаў на волю. Гэтую інфармацыю tut.by пацвердзілі родныя бізнэсоўцы.

Алега Зухавіцкі вызвалілі 18 кастрычніка, цяпер ён знаходзіцца ў Горадні. «Першае, што ён стаў рабіць, - тэлефанаваць сябрам і родным. Настроены па-баявому», - пракаментаваў бацька бізнэсоўца.

Асноўны ўладальнік групы мэблевых кампаній «ЗОВ» Алег Зухавіцкі аказаўся пад вартай у лютым 2015 года. У траўні ён выйшаў на волю і праз некалькі тыдняў пасля выхаду на волю бізнэсовец запусціў у Горадні новую фабрыку вытворчасці вырабаў з натуральнага дрэва. Ён таксама кампенсаваў шкоду на суму блізу 60 млрд рублёў. Але ў лістападзе 2015 года ізноў аказаўся ў няволі. КДБ падазраваў Зухавіцкага і яго кампаньёнаў у атрыманні ценявых даходаў з наступным вывадам сродкаў за межы краіны і нявыплатай падаткаў у асабліва буйнай суме. У жніўні 2016 года стала вядома, што матэрыялы аб справе Зухавіцкага накіраваныя ў пракуратуру для перадачы ў суд.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках