2 траўня 2024, Чацвер, 6:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калавур не ведае, калі Беларусь заплаціць за расейскі газ

8
Калавур не ведае, калі Беларусь заплаціць за расейскі газ
Павел Калавур
ФОТА: BDG.BY

Кіраўнік Нацбанку не ведае, ці прайшла аплата, апошні тэрмін якой - 20 кастрычніка.

Пра гэта Павел Калавур заявіў сёння журналістам, паведамляе БелТА.

«Каб не было двухсэнсоўнасці: у нас няма праблем заплаціць за расейскі газ. Гэта я адназначна заяўляю», - адзначыў Павел Калавур.

Пры гэтым ён не змог адказаць, ці зрабіла Беларусь аплату. «Да 20-га чысла яшчэ ёсць час», - сказаў старшыня праўлення Нацбанку.

Нагадаем, у кастрычніку Расея і Беларусь дамовіліся пра шляхі выхаду з нафтагазавага канфлікту, які разгарэўся сёлета. Першы крок насустрач Менск зрабіў, вярнуўшы ранейшыя тарыфы на транзіт расейскай нафты. У адказ на гэта Расея аднавіла аб'ёмы яе паставак беларускаму боку. Таксама Менск да 20 кастрычніка павінен цалкам выплаціць запазычанасць у аплатах за расейскі газ, агульная сума якой перавышае 300 млн даляраў.

Менавіта праз запазычанасць за пастаўкі газу, Расея прыняла пастанову аб скарачэнні паставак нафты ў Беларусь у трэцім квартале да 3,5 млн тон, што ўжо абышлося Беларусі ў 0,3% ВУП.

Разам з тым Беларусь гатовая заплаціць за газ ранейшымі коштамі ў абмен на міжбюджэтную кампенсацыю ад Расеі, сродкі ад якой будуць выкарыстаныя беларускім бокам перш за ўсё для паніжэння кошту газу для нацыянальных спажыўцоў. Плануецца, што кошт газу для Беларусі з улікам субсідый у 2017-м годзе складзе блізу 6 тысяч расейскіх рублёў за тысячу кубаметраў (100 даляраў) супраць 132 даляраў сёлета.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках