4 траўня 2024, Субота, 13:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bulbamovie давёў: будучыня - за беларускім кіно

1
Bulbamovie давёў: будучыня - за беларускім кіно

21 кастрычніка стартуе шосты фестываль новага беларускага кіно Bulbamovie, які з мінулага года праходзіць адначасова ў Беларусі і Польшчы.

Фестываль стымулюе экранны пошук беларускіх аўтараў і пашырае міжнародныя кантакты кінематаграфістаў. Ён аб'ядноўвае знатакоў добрага кіно, аматараў эксперыментаў і проста зацікаўленых гледачоў. Пры гэтым Bulbamovie - рэальная магчымасць для новых аўтараў прыцягнуць публічную ўвагу, пагутарыць з прадусарамі і кінадыстрыбутарамі, а таксама атрымаць грашовы прыз.

Узнагароды будуць уручаны ў трох намінацыях: гульнявое кіно, дакументальнае і анімацыя. Акрамя таго, пройдзе адкрытае галасаванне за прыз глядацкіх сімпатый. Ужо сёння відавочны цікавасць беларускіх аўтараў да Bulbamovie. Даслана больш за 60 работ, найлепшыя з якіх увойдуць у конкурсную праграму фестывалю і будуць змагацца за перамогу.

«Bulbamovie - першы беларускі кінафестываль, дзе быў паказаны мой фільм «Адной крыві». Я не верыў, што яго прымуць і ацэняць. На жаль, мы прывыклі з пагардай і вельмі крытычна ставіцца да з'яў беларускага паходжання. Bulbamovie давёў няправільнасць такога падыходу. Высветлілася, што і ў нашай краіне ёсць экспэрты, якія ўмеюць успрымаць твор без звязкі з яго месцам вытворчасці. Асноўны крытэр выбару найлепшых фільмаў для мяне як сябра журы - каб яны выклікалі нейкую эмоцыю ад прагляду, каб мы маглі адчуць самога аўтара. Калі фільм чапляе - значыць, ён варты перамогі!» - распавёў «Заўтра тваёй краіны» кінарэжысёр Мітрый Сямёнаў-Алейнікаў, пераможца Bulbamovie-2015 і сябра журы фестывалю гэтага года.

Сёлета Bulbamovie выходзіць за рамкі кінаконкурса. Гледачоў чакаюць дзве эксклюзіўных кінапрэм'еры ад таленавітых беларускіх аўтараў. У рамках фестывалю пройдзе «кіна-полудзень» - адкрытая дыскусія на тэму «Новае беларускае кіно: рэанімацыя ці перазагрузка?». Будзе працаваць музей гісторыі беларускіх кіна-афіш. А таксама адбудзецца абавязковы фестывальны рытуал - сумеснае паяданне бульбы.

Bulbamovie прымаюць камфортныя і сучасныя кіназалы SilverScreenArenaCity. Уваход на фестываль платны, але кошты настолькі дэмакратычныя, што кожны ахвотны зможа дазволіць сабе ўдзел у двух фестывальных днях.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках