4 траўня 2024, Субота, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сын галоўнага беларускага гандляра зброяй адкрыў яшчэ адзін бар

20
Сын галоўнага беларускага гандляра зброяй адкрыў яшчэ адзін бар
ФОТА З САЙТА BELARUSPARTISAN.ORG

Установа пад назвай «Курылка», мякка кажучы, заахвочвае гэтую шкодную звычку.

Сын экс-кіраўніка «Белтэхэкспарту» Аляксей Садавы адкрыў у Менску новы бар «Курылка».

«Но если есть в кармане пачка сигарет,

Значит все не так уж плохо на сегодняшний день.

И билет на самолет с серебристым крылом,

Что, взлетая, оставляет на земле лишь тень…»

Гэта, мяркуючы па ўсім, не проста цытата з Віктара Цоя, але яшчэ і дэвіз установы, бо ніводны наведвальнік абмінуць жыццесцвярджальныя словы не зможа - яны прама на дзвярах ва ўстанову, піша «Беларускі партызан».

Як абвяшчае назва, у бары можна паліць. Можна скруціць самакрутку або купіць гатовую. Ну і шмат яшчэ ўсякага рознага можна. На сценах - фатаграфіі і карціны, якія можна назваць гімнам курэння. Напрыклад, знакамітая карціна Уладзіміра Цэслера «Бычкі ў тамаце».

Новы бар адкрыў Аляксей Садавы - сын экс-кіраўніка галоўнага беларускага гандляра зброяй, кампаніі «Белтэхэкспарт» Аляксандра Садавога. Малады бізнэсовец не пачатковец у гэтым бізнэсе, бо з'яўляецца сузаснавальнікам менскіх бараў «ID», «Героі», «Бессань», «Шчасце ёсць» і двух барбершопаў - «Firm» і «Cut». Гэта былі як паспяховыя праекты, так і не вельмі. «Курылка», напрыклад, адкрылася на месцы ўстановы для джэнтльменаў Smoke&Mirrors, да якога Садавы таксама меў самае непасрэднае дачыненне.

Аляксей Садавы не хавае, што са стартавым капіталам яму ў свой час дапамог бацька. Аляксандр Садавы даволі працяглы час быў топ-мэнэджарам, старшынёй рады дырэктараў прыватнай кампаніі «Белтэхэкспарт». Пакінуў спецэкспарцёра ўзбраенняў у 2012 годзе, неўзабаве пасля ўвядзення Еўразвязам санкцыяў у дачыненні да кампаніі і яе галоўнага акцыянера Уладзіміра Пефціева. Зараз Садавы-старэйшы больш вядомы тым, што з'яўляецца адным з саўладальнікаў «Аршанскага авіярамонтнага заводу». Там ён разам з украінскай «Матор Січ» наладжвае выпуск гелікоптэраў. Акрамя таго, увайшоў у перспектыўны транспартна-лагістычны бізнэс, выбраўшы партнёрам інвестараў з Кітая.

У сына - іншыя інтарэсы. «Бацьку я люблю і вельмі яму ўдзячны. Гэта чалавек, які даў мне магчымасць «стартануть». Зараз мы сустракаемся як сям'я: паабедаць, павячэраць. З нагоды свайго бізнэсу я ніколі з ім не раіўся - за выключэннем першага паўгода», - кажа Аляксей Садавы.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках