4 траўня 2024, Субота, 11:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Трусаў: Урачыста здамо ў музей «зялёныя» сімвалы і заменім нацыянальнымі

4
Алег Трусаў: Урачыста здамо ў музей «зялёныя» сімвалы і заменім нацыянальнымі
ФОТА: TUT.BY

Старшыня ТБМ упэўнены, што нацыянальныя сімвалы неўзабаве здабудуць дзяржаўны статус.

Старшыня Таварыства беларускай мовы (ТБМ) Алег Трусаў заявіў у інтэрв'ю «Радыё Рацыя», што бел-чырвона-белы сцяг і Пагоня абавязкова стануць дзяржаўнай сімволікай.

– Няўжо Лукашэнка пойдзе на вяртанне Пагоні і бел-чырвона-белага сцяга?

– Думаю, і не варта чакаць ад яго немагчымага. Даць ім адпаведны статус, каб за іх не рэпрэсавалі носьбітаў. Памяняецца сітуацыя – урачыста здамо ў музей «зялёныя» сімвалы і заменім нацыянальнымі. Была ж такая сітуацыя, напрыклад, у Францыі. Галоўнае – мову захаваць!

– Не магу не спытацца пра забаўны факт. У часы заснавання ТБМ пасведчанне нумар адзін было выдадзенае... Вячаславу Кебічу. Няўжо ён і цяпер у вашых шэрагах?

– Не, быў выключаны. І яшчэ не пры мне. Мая мэта – захаваць і ўмацаваць, наколькі магчыма, арганізацыю. Ну і потым няхай маладыя бяруць уладу! – заявіў Трусаў.

Алег Трусаў упершыню абвесціў, што надалей больш не будзе балатавацца на пасаду старшыні ТБМ, а сыдзе на «вольныя навуковыя хлябы». Маўляў, каб на практыцы даць дарогу маладым.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках