6 траўня 2024, панядзелак, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскі актывіст дамогся суду над міліцыянтамі ілжэсведкамі

10
Гомельскі актывіст дамогся суду над міліцыянтамі ілжэсведкамі
УЛАДЗІМІР НЯПОМНЯШЧЫХ

Уладзімір Няпомняшчых ацаніў кожнага з хлусаў у пагонах у адну капейку.

Міліцыянтаў-ілжэсведак, якія далі паказанні супраць гомельскага апазіцыянера Уладзіміра Няпомняшчых, будуць судзіць. Актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі мае намер спагнаць з супрацоўнікаў АМАП па 1 капейцы, а з абласнога Упраўлення ўнутраных спраў - 9 тысяч 900 рублёў.

Уладзімір Няпомняшчых абураны практыкай прыцягнення міліцыянтаў да фальсіфікацыі пратаколаў у дачыненні да апазіцыянераў.

«У выніку было складзена два пратаколы. За дробнае хуліганства. Нібыта я лаяўся на прыпынку ў прысутнасці людзей. Што цікава, нікога з тых, хто быў на прыпынку і хто «абураўся» маімі паводзінамі, у сведкі не ўзялі. Падпісалі пратакол толькі два супрацоўнікі АМАПу і Сцепаненка, кіраўнік аддзела прафілактыкі, або кім ён там лічыцца ў чыгуначным УУС. Пратаколы склалі без маёй прысутнасці, мне нават копій не далі», - распавёў актывіст «Радыё Рацыя».

12-га верасня гэтага года Уладзімір Няпомняшчых збіраўся ехаць на мірную акцыю за свабодныя справядлівыя выбары ў Менск. Аднак па дарозе, ля гомельскага вакзала, яго затрымалі супрацоўнікі АМАПу. Разгляд судовай справы Уладзіміра Няпомняшчых супраць міліцыянтаў прызначаны на 31 кастрычніка.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках