2 траўня 2024, Чацвер, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Свабоду Пальчысу!» не змаўкае пад будынкам суда ўжо пяты дзень

6
«Свабоду Пальчысу!» не змаўкае пад будынкам суда ўжо пяты дзень
Эдуард Пальчыс

Актывісты маюць намер не спыняць акцыю датуль, пакуль ідзе суд над блогерам.

20 кастрычніка ў Менскім гарадскім судзе аднавіўся суд на блогерам Эдуардам Пальчысам, які пад псеўданімам вёў сайт 1863x, паведамляе «Радыё Свабода».

Прадаўжаецца таксама пікетаванне суда грамадскімі актывістамі, якія патрабуюць вызвалення Пальчыса і спынення ягонага крымінальнага пераследу.

Не пакідаюць без увагі пікетоўцаў і сталічныя міліцыянты. Цягам гадзіны супрацоўнікі міліцыі склалі на ўдзельнікаў пікету 8 новых пратаколаў аб парушэнні парадку правядзення масавых акцый.

Пратаколы склалі на сустаршыню аргкамітэта для стварэнні БХД Паўла Севярынца, лідара «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча, лідара прадпрымальнікаў Алеся Макаева, каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага, моладзевых актывістаў Міколу Дземідзенку і Уладзіміра Яроменку, актывістаў апазіцыі Вольгу Маёраву, Аляксандра Пальчэўскага.

«Гэта ўжо больш за 50 пратаколаў за 5 дзён суда над Пальчысам. Але мы прадаўжаем пікет. Будзем стаяць пад бел-чырвона-белымі сцягамі і скандаваць «Свабоду Пальчысу!» і «Свабоду палітвязням!», - распавёў Макаеў.

Фота: БелаПАН
Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках