6 траўня 2024, панядзелак, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікола Статкевіч: Лукашэнка збяжыць з парай мільярдаў у Венесуэлу

78
Мікола Статкевіч: Лукашэнка збяжыць з парай мільярдаў у Венесуэлу
Мікола Статкевіч

Абарона Беларусі залежыць толькі ад беларускага народа.

Лукашэнка едзе на палігон, размаўляе з вайскоўцамі і загадвае вучыць жаўнераў таму, што неабходна на вайне. Ці толькі гэта праверка афіцэрскага складу, або мірная краіна - не такая мірная, і што нам можа пагражаць?

Дыктатар патрабуе прыгледзецца да сістэмы вайсковай адукацыі. І выкрасліць з праграм непатрэбныя рэчы, а таксама задумацца пра неабходнасць завочнай формы. А самае галоўнае - узровень падрыхтаванасці афіцэраў, пазбягаць самападману і ўменне перадаць досвед і ўменні падначаленым. Ці выпадковая такая пільная ўвага да войска?

Лідар беларускай апазіцыі і былы палітвязень Мікалай Статкевіч у каментары «Белсату» адзначыў: «Ніхто не хоча вайны, але вайна можа не пытацца ў нас, можа сама прыйсці да нас. Мабыць, каб яна не прыйшла, беларусы павінны паказаць і давесці свету, што яны будуць абараняць сябе».

«Старанні» ўладаў Беларусі палепшыць стасункі з ЗША і Еўразвязам Статкевіч уважае спробай падтрымання пэўнага балансу, імкненнем паменшыць уплыў Расеі. Са словаў былога палітвязня, Лукашэнка хоць і можа даваць нейкія сігналы Захаду, але насамрэч знаходзіцца «ў кішэні ў Пуціна».

«Беларуская эканоміка - стратны філіял расейскай, беларускае войска - філіял расейскага войска, нарэшце беларуская дзяржава па ідэалогіі, духу, мове, культуры - філіял расейскай дзяржавы. Лукашэнка стварыў гэты філіял. Цяпер Расея ў крызісе, грошай не стае. Калі грошай не стае, асноўная фірма можа прыняць пастанову аб ліквідацыі філіяла, аб наўпроставым кіраванні. І што цяпер? Гэты чалавек загнаў нас у такую сітуацыю, з якой няма лёгкага і кароткага выхаду. Пры ягонай залежнасці ён можа рабіць толькі малюсенькія крокі і тое не ўсе, але ці ёсць у нас час на гэтыя крокі, ці ёсць у нас час адпаўзці ад гэтай небяспекі?» - заўважыў Мікалай Статкевіч.

Паводле ягоных слоў, абарона Беларусі будзе залежаць ад беларускага народа.

«На Лукашэнку вы не спадзявайцеся. Гэты чалавек усё дрэннае, што мог зрабіць для нашай незалежнасці, ён ужо зрабіў. Магчыма, пад канец, калі стане выбар «так ці гэтак», то пагодзіцца узяць пару сваіх мільярдаў і ўцячы ў Венесуэлу», - мяркуе былы палітвязень.

Напісаць каментар 78

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках