Зміцер Паліенка: Беларусь будзе вольнай!
2- 20.10.2016, 16:12
- 15,003
Актывіст заклікаў змагацца за вызваленне ўсіх палітзняволеных з «лапаў вусатага тырана».
Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў вызвалены нядаўна ў зале суда веласіпедыст «Крытычнай масы» Зміцер Паліенка.
«Сябры, у гэта цяжка паверыць, але я на волі! На волі, дзякуючы ўсім вам, і вашай падтрымцы! Хочацца падзякаваць усім, хто пісаў мне, насіў перадачы, праводзіў акцыі салідарнасці.
Вялікая ўдзячнасць праваабарончаму цэнтру «Вясна», у прыватнасці, Анастасіі Лойцы, і ўсім яе калегам. Усім грамадскім ды апазыцыйным актывістам - Максіму Вінярскаму, Вользе Нікалайчык, Змітру Дашкевічу, Леаніду Кулакову, Марыне Лобавай.
Усіх сацыяльным, экалагічным актывістам, усім сваім сябрам і таварышам, анархістам Вячаславу Касінераву, Вадзіму Жэромскаму, Марфе Рабковай - карацей - усім-усім-усім, хто мяне падтрымліваў. Дзякуй вам вялікі, сябры!
Не варта забываць пра іншых палітвязняў, якія цяпер знаходзяцца пад пераследам альбо ў засценках рэжыму. Пакуль адзін з нас знаходзіцца ў лапах вусатага тырана - у турме знаходзіцца ўся краіна, заклікаю ўсіх не пакладаючы рук змагацца за вызваленне ўсіх палітычных і сацыяльных актывістаў, змагацца за праўду, за свабоду, за справядлівасць. Так пераможам!
Беларусь будзе вольнай!», - напісаў Зміцер Паліенка.