6 траўня 2024, панядзелак, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжысёр фільма аб трактары МТЗ: Лукашэнка папрасіў падмантаваць туды сябе

12
Рэжысёр фільма аб трактары МТЗ: Лукашэнка папрасіў падмантаваць туды сябе

17-хвілінны іміджавы фільм Менскага трактарнага завода здабыў двух «срэбных дэльфінаў» на Cannes Corporate Media&TV Awards.

Праўда, на сайце фестывалю «Кармілец» пазначаны як расейскі фільм, а сярод 15 моў, на якія ён пераведзены, няма беларускай. Але стваральнікі стужкі - новасібірская студыя «LBL Production» - распавялі «Еўрарадыё», што кіраўніцтву завода і Лукашэнку ролік спадабаўся.

«Я так разумею, Лукашэнка глядзеў і застаўся задаволены. На свята [маецца на ўвазе 70-годдзе МТЗ] нават папрасіў падмантаваць яго да гэтага кіно. Карацей, там нейкая свая кухня», - распавядае дырэктар і сузаснавальнік «LBL Production», а таксама рэжысёр «Карміцеля» Павел Мяняйлаў.

«Трэба разумець, якія [у МТЗ] былі «пажаданні»: вось мы пасля вайны гераічна пабудаваліся, вось мы гераічна выпусцілі столькі трактароў. Карацей, хацелі юбілейнае кіно. А атрымалі крыху іншае, - прадаўжае Павел. - Тлумачыць, дамаўляцца і запэўніць іх даверыцца [нам] - гэта была самая складаная частка».

Са словаў рэжысёра, канцэпт фільма быў напісаны даўно, але МТЗ цягнуў з пачаткам работ - усё не мог адважыцца. «І вось, яны сказалі: «Так, мы хочам, вось нашы грошы. Наперад!» - а да свята ў нас заставалася паўтара месяца», - распавядае Павел. 52 дні з гэтага тэрміну здымачная група «Карміцеля» правяла ў дарозе. 11 краін, 46 пералётаў.

Сёння фільм пераведзены на 15 моў. Беларускай сярод іх няма - рэжысёр кажа, што іміджавае кіно прызначанае перш за ўсё для замежных аўдыторый. А ў адказ на пытанне аб бюджэце роліка Павел Мяняйлаў толькі ўсміхаецца: «Агучваць я не маю права, але гэта не такія вялікія грошы, як пішуць у каментарах. Выдаткі былі вялікімі. Мы сабе нават на трактар не зарабілі!»

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках