У Менску будуюць усё менш жылля
3- 20.10.2016, 17:51
- 5,258
У сталіцы за студзень-верасень пабудавана жылля на траціну менш, чым за аналагічны леташні перыяд.
У студзені-верасні 2016 года арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці ў сталіцы пабудаваныя 7.854 новыя кватэры (у студзені-верасні 2015 г - 11.627).
Паводле звестак галоўнай статыстычнай управы Менска, уведзена ў эксплуатацыю 568 тысяч кв. метраў агульнай плошчы жылля, што на 31,6% менш, чым за аналагічны леташні перыяд, піша БелаПАН.
Для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 144,9 тысяч кв. метраў агульнай плошчы, або 25,5% агульнага аб'ёму.
З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 78,1 тысяч кв. метраў (на 50,8% менш).