6 траўня 2024, панядзелак, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У Берасці - гандбол»: БГК прэзентаваў кавер-версію кліпа гурта «Ленінград»

1
«У Берасці - гандбол»: БГК прэзентаваў кавер-версію кліпа гурта «Ленінград»
ФОТА: SEHAPHOTO.PHOTODECK.COM

БГК імя Мяшкова зняў прафесійнае відэа на матывы вядомага кліпа гурта Сяргея Шнурава.

Шматразовы чэмпіён Беларусі, прадстаўнік нашай краіны ў элітнай групе гандбольнай Лігі чэмпіёнаў, у супрацоўніцтве з берасцейскай студыяй «Воблака», сёння прэзентаваў відэа «У Берасці - гандбол» на матывах вядомага кліпа гурта «Ленінград».

Галоўным героем відэа стаў адзін з найбольш перспектыўных гульцоў БГК і каманды Беларусі Андрэй Юрынок. Гульцы берасцейскай каманды, нягледзячы на свой шчыльны каляндар гульняў і трэніровак (каманда, акрамя Лігі чэмпіёнаў, выступае і ў вялікім наднацыянальным турніры SEHA-Gazprom-Ліга), з задавальненнем таксама ўзялі ўдзел у здымках гэтага відэа, піша «Прессбол».

«Экспэрты Еўрапейскай федэрацыі гандбола і SEHA Gazprom League высока ацэньваюць маркетынгавую дзейнасць нашага клуба. Мы імкнемся не стаяць на месцы, рухацца наперад, здзіўляць і радаваць нашых заўзятараў, прывабліваць новых.

Нашыя тэлепраекты разлічаныя на розныя катэгорыі заўзятараў і адрозніваюцца адзін ад аднаго кантэнтам. Штодзённае жыццё каманды з цяперашняга спартыўнага сезона асвятляецца аператыўнымі выпускамі інтэрнэт-перадачы «БГК-TV», якую робіць клубная прэс-служба.

Больш за год таму ў нас з'явілася забаўляльная праграма, якая цяпер выходзіць у інтэрнэце пад назвай «БГК-TV Fun». У яе свой, асаблівы стыль, ёсць свае «разынкі», яны адназначна палюбілася нашым заўзятарам, асабліва папулярныя сярод моладзі.

Акрамя таго, БГК з'яўляецца адзіным клубам Беларусі, які выпускае сваю перадачу на рэгіянальныай і агульнанацыянальныай тэлевізіі. Праект «Гандбол над Бугам» не толькі папулярызуе клуб у рэгіёне і краіне, але і дазваляе больш даведацца пра гульцоў каманды ў асабістым плане, адкрывае іх для заўзятараў з другога, чалавечага боку. Перадача разлічаная на больш шырокую і кансерватыўную аўдыторыю.

Важнымі мэтамі маркетынгавай палітыкі БГК з'яўляюцца падвышэнне пазнавальнасці клуба і прыцягненне новых заўзятараў, асабліва з сучаснай аўдыторыі, якая ідзе ў нагу з часам, актыўна карыстаецца інтэрнэтам, сацсеткамі, любіць «віруснае» відэа і г.д.

Мы спадзяемся, што заўзятары БГК імя Мяшкова ацэняць новы кліп, прысвечаны клубу і Берасцю як гандбольнай сталіцы, у якім любяць гэты тып спорту і каманду! Упэўненыя, што самая песня стане неад'емнай часткай нашых перадматчавах мерапрыемстваў і яшчэ адным гімнам БГК!» - пракаментавала новы праект Лідзія Сямёнава, намесніца кіраўніка маркетынгу і камунікацый Берасцейскага гандбольнага клуба імя А.П.Мяшкова.

Прафесійнае відэа створанае аўтарамі перадачы «БГК-TV Fun» - крэатыўнай студыяй «Воблака», вядомай аматарам Youtube праектам «Жудасны аўторак». Відэа знятае ў новым стандарце 4К. У праекце было задзейнічана амаль 20 чалавек.

«Нашай камандай супольна з маркетолагамі БГК была праведзеная вялікая праца і мы ёй вельмі задаволеныя. Берасцейскі гандбольны клуб заўсёды адкрыты да новых ідэй, якія мы з задавальненнем рэалізуем. У Берасці - гандбол!», - пракаментаваў новы праект прадстаўнік студыі «Воблака» Кірыл Шамардзін.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках