6 траўня 2024, панядзелак, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі банк прапануе бургэры ў растэрміноўку

28
Беларускі банк прапануе бургэры ў растэрміноўку
ФОТА: ONLINER.BY

У беларусаў цяпер ёсць магчымасць з'есці бургер у растэрміноўку на адзін месяц.

Днямі Burger King стаў партнёрам карты растэрміноўкі «Халва». Кошты ў Burger King дэмакратычныя, напрыклад, гамбургер каштуе 1,70 рубля, а фірмовы вопэр 5,20 рубля. Tut.by спытаў у МТБанка, навошта гэта трэба.

- З кіраўніцтвам «Бургэр Кінга» мы параўноўвалі профілі нашых кліентаў. Напраўду, вельмі шмат моладзі карыстаюцца картай «Халва» - у адным толькі Менску больш за 15 000 кліентаў ва ўзросце да 22 гадоў. Так, аўдыторыя «Бургэр Кінга», сапраўды, у асноўным складаецца з моладзі, але нельга сказаць, што са школьнікаў. Да таго ж у нас шмат кліентаў, у якіх ёсць дзеці да 18 гадоў і якія любяць схадзіць у «Бургэр Кінг» паесці вопэраў усёй сям'ёй, - распавядае брэнд-мэнэджарка карты «Халва» Ірына Старадубцава, на якіх кліентаў разлічвае банк, прапаноўваючы бургэры ў растэрміноўку.

- Ці не баіцца банк, што ва уладальнікаў «Халвы» могуць узнікнуць праблемы з выплатай растэрміноўкі, калі чалавек не можа дазволіць сабе бургэр, бо ў фастфуд не так дорага?

- «Халва» - гэта карта для ўсялякіх набыткаў, і гэта ўжо не проста карта растэрміноўкі. Яна дапамагае ашчаджаць і зарабляць на сваіх грошах. Гэта эфектыўны фінансавы інструмент, якім кожны можа карыстацца на сваё меркаванне. Карту можна атрымаць толькі пры добрай крэдытнай гісторыі і стабільным даходзе. Акрамя таго, беларусы ў прынцыпе адрозніваюцца высокай ступенню адказнасці і фінансавай дысцыплінай, таму ніякіх праблем, звязаных з выплатай запазычанасці, мы не чакаем.

Ірына адзначае, што першапачаткова «Халва» прызначалася для буйных набыткаў, але цяпер усё больш людзей расплачваюцца ў растэрміноўку і за дробныя штодзённыя набыткі. У тым ліку і за бургэры.

- Калі мы камунікуем з кліентамі і пытаем у іх, у якім выпадку яны плацяць картай «Халва» - самы распаўсюджаны адказ: «Калі там можна плаціць «Халвой» - я проста дастаю карту і плачу». Мы прыслухоўваемся да меркавання кліентаў і ствараем для іх своеасаблівае «халвовае» асяроддзе. Калі ўладальнік карты хоча ашчадзіць свае грошы для нейкіх сваіх патрэб, а расплаціцца «Халвой» - мы даём яму такую магчымасць.

Паесці ў растэрміноўку можна не толькі ў Burger King. Партнёрамі «Халвы» з'яўляюцца амаль 120 кавярняў і рэстарацый, напрыклад, «Піца Тэмпа», кавярня «Гараж», рэстарацыя «Васількі», сушы-бар «Манга» ды іншыя.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках