6 траўня 2024, панядзелак, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Яндекс» спыніць паказ навін незарэгістраваных СМІ

11
«Яндекс» спыніць паказ навін незарэгістраваных СМІ
Фота: EPA

З 1 студзеня 2017 года сайты, якія не пацвердзілі наяўнасць рэгістрацыі ў якасці СМІ, знікнуць з навінавай выдачы.

«Яндекс.Новости» ў чацвер, 20 кастрычніка, папярэдзіў сваіх партнёраў - сродкі масавай інфармацыі - аб патрэбе падпісаць новае пагадненне аб супрацоўніцтве, паведамляе РБК.

«Яндекс.Новости» папярэджваюць партнёраў, што калі партнёр не зможа падаць копію пасведчання аб рэгістрацыі ў якасці СМІ, то інфармацыя ад яго перастане адлюстроўвацца ў топ-5 расейскіх навін на галоўнай старонцы «Яндекса», на галоўнай старонцы «Яндекс.Новостей», а таксама ў навінавых сюжэтах, рэгіянальных і тэматычных рубрыках. Але ў той жа час інфармацыя ад партнёра будзе далей з'яўляцца ў выніках пошуку «Яндекс.Новостей» на рэлевантны запыт.

З 1 студзеня 2017 года ўваходзіць у дзеянне так званы закон аб агрэгатарах навін (ФЗ-208 «Аб унясенні змен у Федэральны закон «Аб інфармацыі, інфармацыйных тэхналогіях і аб абароне інфармацыі» і Кодэкс Расейскай Федэрацыі аб адміністрацыйных правапарушэннях»). Згодна з законам агрэгатары абавязаныя правяраць дакладнасць публікаванай інфармацыі, за выняткам паведамленняў афіцыйнага зарэгістраваных у «Роскомнадзор» СМІ.

На 20 кастрычніка ў рэестры «Роскомнадзор» зарэгістравана 81 259 СМІ. Са слоў прэс-сакратара ўстановы Вадзіма Ампялонскага, «служба пакуль не зафіксавала ўсплёску заявак на рэгістрацыю» ад СМІ.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках