6 траўня 2024, панядзелак, 0:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта патаннела на 2%

4
Нафта патаннела на 2%

Нафтавы кошт страціў блізу 2 адсоткаў праз фіксацыю прыбытку і на фоне ўздыму даляра.

Нафтавы кошт страціў блізу 2 адсоткаў у чацвер, аддаўшы набраную на папярэдняй сэсіі перавагу праз фіксацыю прыбытку і на фоне ўздыму даляра, перадае Reuters.

Індэкс даляра дасягнуў піка сямі месяцаў да кошыка асноўных валют і трохмесячнага максімуму да еўра пасля таго, як Еўрапейскі цэнтрабанк пакінуў адсоткавыя таксы без змен.

У сераду нафта закончыла таргі ўздымам прыкладна на 2 адсоткі, а амэрыканская марка WTI дасягнула максімуму за 15 месяцаў пасля імклівага і нечаканага зніжэння запасаў у ЗША.

Пад 18.36 менскага часу чацвярга ф'ючэрсы на WTI знізіліся на 1,96 адсотка да $50,59 за барэль. У сераду яны дасягнулі максімуму з ліпеня 2015 года - $51,93.

Ф'ючэрсы на нафту Brent прадаваліся за $51,48 за барэль, на 2,28 адсотка ніжэй за папярэдняе закрыццё.

Улады ЗША паведамлялі аб зніжэнні запасаў нафты за шэсць з апошніх сямі тыдняў, здзівіўшы аналітыкаў, якія зазвычай чакаюць росту праз сэзонны рамонт НПЗ.

Запасы нафты ў ЗША знізіліся за тыдзень, які закончыўся 14 кастрычніка, на 5,25 мільёна барэляў да 468,7 мільёна барэляў, паведаміла Агенцтва энэргетычнай інфармацыі (EIA) у сераду. Скарачэнне адбылося дзякуючы зніжэнню імпарту нафты, паказалі звесткі.

Паляпшэнню прагнозу для нафты таксама спрыяла справаздача аналітычнай фірмы Genscape аб зніжэнні запасаў на размеркавальным цэнтры ў Кушынзе, штат Аклахома, амаль на 1,25 мільёна барэляў за тыдзень, які закончыўся 18 кастрычніка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках