Жыхарка Менску: Я расейка, і думаю, што бел-чырвона-белы - сапраўдны сцяг
7- 20.10.2016, 20:44
- 14,272
Жыхарка сталіцы адказала на пытанне пра тое, ці варта надаць бел-чырвона-беламу сцягу статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
«Я сама не беларуска, а расейка, але, аднак, цягам усяго свайго жыцця сутыкалася з тым, што людзі ставяцца да гэтага (бел-чырвона-белага сцяга - заўвага) негатыўна. Але я мяркую, зазіраючы ў мінулае, што гэта той самы сапраўдны наш сцяг», - сказала жыхарка Менска у апытанні тэлеканала «Белсат».
Нагадаем, учора закончыўся збор подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу гісторычна-культурнай каштоўнасці.