27 красавiка 2024, Субота, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нэймар стаў самым высокааплатным гульцом «Барсэлоны»

Нэймар стаў самым высокааплатным гульцом «Барсэлоны»

Бразільскі нападнік Нэймар прадоўжыў кантракт з «Барсэлонай» да 2021 года.

«Барсэлона» афіцыйна абвясціла аб падаўжэнні кантракту з бразільскім форвардам Нэймарам. Новае пагадненне разлічанае да 2021 года. Сума адчэпных у першы год новага кантракту складае €200 млн, у другі год - €222 млн, у трэці - €250. Аналагічныя сумы адчэпных пазначаныя ў кантракце Ліянэля Мэсі, піша РБК.

Бразілец стаў самым высокааплатным гульцом «Барсэлоны». Паводле новага пагаднення ён будзе атрымліваць заробак €15 млн на год, а таксама бонус €10 млн за забітыя галы і праведзеныя матчы. Бонус будзе выплачвацца ў кожным выпадку, незалежна ад паказчыкаў гульца.

Нэймар перайшоў у «Барсэлону» з «Сантаса» ў 2013 годзе. У 150 матчах за каталонскі клуб ён забіў 91 гол. У гэтым сезоне бразілец у дзевяці сустрэчах у складзе «Барсэлоны» вызначыўся шэсць разоў - чатыры разы ў чэмпіянаце Гішпаніі і двойчы ў Лізе чэмпіёнаў.

З каталонскім клубам Нэймар здабыў дзевяць трафеяў - два тытулы чэмпіёна Гішпаніі, два Кубкі караля, два гішпанскія Суперкубкі, Лігу чэмпіёнаў, Суперкубак Еўропы і клубны чэмпіянат свету. У складзе каманды Бразіліі ён у 73 матчах забіў 49 галоў, саступаючы ў гэтым паказчыку толькі Пеле (77 мячоў), Ранальду (62) і Рамарыё (55). На Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра нападнік здабыў залаты медаль.

У сезоне-2014/2015 Нэймар, Ліянэль Мэсі і Луіс Суарэс устанавілі рэкорд выніковасці: трыо забіла 122 галы за сезон. У мінулым сезоне рэкорд быў палепшаны - бразілец, уругваец і аргентынец на траіх забілі 131 гол ва ўсіх турнірах.

З лідараў клуба Нэймар падпісаў самы працяглы кантракт. Пагадненне Мэсі і Андрэса Ін'есты з «Барсэлонай» мінае у 2018 годзе, кантракт Суарэса - годам пазней.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках