26 красавiка 2024, Пятніца, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна можа ўвесці новыя санкцыі супраць РФ

4

Мінюст Украіны ініцыюе пашырэнне санкцый супраць Расеі, калі тая не вызваліць Сянцова і Кольчанку.

Пра гэта паведаміў міністр юстыцыі Украіны Павел Пятрэнка на сваёй старонцы ў Facebook, паведамляе charter97.org.

«Вяртанне хлапцоў ва Украіну – гэта абавязковая ўмова далейшага дыялогу. Калі расейскі бок не зробіць гэтага і прадоўжыць здзекі з палітвязняў, я буду ініцыяваць пашырэнне персанальных санкцый супраць датычных да гэтага расейскіх чыноўнікаў», – заявіў ён.

Паводле ягоных словаў, Украіна прадоўжыць змагацца за Сянцова і Кольчанку.

«Я асабіста буду займацца ўсімі пытаннямі, якія тычацца магчымасці вызвалення Сянцова і Кольчанкі, у міжнародных арганізацыях і судовых органах. Цяпер ужо выпрацоўваецца план дзеянняў, які я прэзентую пазней. Мы прымусім Крэмль прызнаць іхняе ўкраінскае грамадзянства», – адзначыў Пятрэнка.

Як вядома, Расея адмовілася выдаць Украіне зняволеных у РФ крымчанаў Аляксандра Кольчанку і Алега Сянцова, бо мяркуе, што яны грамадзяне РФ. Міністэрства замежных справаў Украіны асудзіла гэтую пастанову РФ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках