26 красавiка 2024, Пятніца, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

21-е стагоддзе: у Гарадку крама з вясны працуе без электрычнасці

3
21-е стагоддзе: у Гарадку крама з вясны працуе без электрычнасці
ФОТА З САЙТА HARADOK.INFO

Пры скарачэнні светлавога дня крама «Каравай» Віцебскага камбіната хлебапрадуктаў прадаўжае працаваць у цемры.

Электрычнасць краме энэргетыкі адключылі яшчэ ў канцы вясны, калі спажыўцы камбікармоў перасталі разлічвацца за набыты тавар і камбінат аказаўся ў складанай фінансавай сітуацыі. Запазычанасць не выплачана дагэтуль.

З тых часоў крама працуе толькі за гатоўку, што, вядома, парушае адпаведныя нарматыўныя акты Рэспублікі Беларусь, адзначае рэгіянальны сайт Гарадка.

Цягам апошніх месяцаў асартымент крамы істотна паменшыўся, але віцебскі хлеб, камбікорм і іншую прадукцыю Віцебскага хлебакамбінат за гатоўку тут можна набыць і цяпер. Праўда, жадання ісці ў краму, дзе няма святла восеньскім вечарам няма.

Цікава, што Віцебскі хлебакамбінат мае крамы не толькі ў Гарадку, але і ў самім Віцебску, Бешанковічах, пасёлку Ноўка. Але там такіх праблем няма. Або энэргетыкі менш прынцыповыя?

Цяпер у краму падалі ацяпленне, а пра электрычнасць па ранейшаму гаворкі няма. А светлавы дзень памяншаецца. Мабыць, прадаўцам выдадуць ліхтарыкі. Дарэчы, ад ацяплення краму не адключалі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках